§ 5. Глабалізацыя

icon-questions

1. Пералічыце і канкрэтызуйце прыкладамі фактары глабалізацыі.

2. Складзіце пары супрацьлеглых наступстваў глабалізацыі, вызначце сферу жыцця грамадства і запоўніце табліцу «Наступствы глабалізацыі».

Табліца «Наступствы глабалізацыі»

Наступствы глабалізацыі:

    • • Створана адзіная сусветная прастора, у межах якой бесперашкодна перамяшчаюцца людзі, эканамічныя рэсурсы, свабодна распаўсюджваюцца ідэі, веды.
    • • Паглыбленне міжнароднага падзелу працы забяспечвае рост яго прадукцыйнасці і садзейнічае зніжэнню сабекошту вырабленай прадукцыі.
    • • Павышаецца ўзровень жыцця насельніцтва тых краін, якія ўзначалілі працэсы глабалізацыі, што адбываюцца ў сучасным свеце.
    • • Адбываецца збліжэнне сістэм нацыянальнага заканадаўства, а таксама культур розных краін, народаў.
    • • Узрастае нераўнамернасць эканамічнага развіцця і звязаная з гэтым небяспека дэградацыі эканомікі цэлых краін і рэгіёнаў, якія не змаглі знайсці сваё месца ў сістэме міжнароднага падзелу працы.
    • • Культурная ўніверсалізацыя, пад якой разумеюць распаўсюджванне каштоўнасцей заходняй цывілізацыі на ўсе іншыя народы, нярэдка спараджае зваротную рэакцыю: рост ксенафобіі, нацыяналізму і рэлігійнага фундаменталізму.
    • • Масавыя і шмат у чым стыхійныя міграцыйныя працэсы, якія выкліканы разрывам ва ўмовах жыцця насельніцтва развітых і адсталых у развіцці краін, прыводзяць да нарастання этнакультурнай напружанасці і нават варожасці ў развітых краінах.

3. Ці магчыма назваць працэс глабалізацыі сучаснага свету прагрэсіўным? Абгрунтуйце сваё меркаванне. 

icon-idea
Выканайце міні-праект «Уплыў глабалізацыі на паўсядзённае жыццё», апісаўшы сваё адзенне, харчаванне, гаджаты, падарожжы і да т. п. Вынікі прадстаўце ў выглядзе падборкі фотаздымкаў з каментарыямі.