*§ 1-1. Прагрэс і рэгрэс у сацыяльным развіцці
Гуманізм. Гуманізм зараджаецца ў элінаў, у Старажытнай Грэцыі, дзе чалавек абвяшчаецца «мерай усіх рэчаў». Гэты афарызм старажытнагрэчаскага мысліцеля V ст. да н. э. Пратагора стаў аб’ектам дыскусій. Які чалавек можа быць мерай рэчаў? Чаму рэчы ацэньваюцца па мерках чалавека?
Упершыню чалавечнасць была пастаўлена як мэта прагрэсіўнага развіцця ў эпоху Рымскай рэспублікі. «Чалавечны чалавек» рымлянін супрацьпаставіў сябе «варварскаму чалавеку». Хрысціянства асвяціла і абагавіла асобу, бо на яе накладваецца адбітак абсалютнай асобы Бога.
Ідэя гуманізму ўпершыню ў разгорнутым выглядзе з’явілася ў эпоху Адраджэння. Гуманісты, арыентуючыся на элінаў, спрабавалі адрадзіць ідэал чалавечай адукацыі і паводзін, рымскай дабрачыннасці. Яны імкнуліся адрадзіць дух Евангелля, дух свабоды, любві, цярплівасці, павагі да асобы. Разам з тым эпоха Адраджэння адкрыла эру не толькі гуманізацыі свету, але і яго дэгуманізацыі.
Еўрапейскі свет у эпоху Адраджэння (з курса лекцый Л. Майсеевай. Гісторыя цывілізацый)


…Цэнтр сусветнага ўпарадкавання перамясціўся ў напрамку да чалавека, баланс сіл парушыўся на карысць асобы.
…Непадзельнасць і асобнасць – дзве першыя ўмовы індывідуальнасці, якія сваім нараджэннем адкрываюць эпоху Адраджэння. Імкненне да самапазнання – ці не першая праява індывідуальнасці, якая адчувае сваю асаблівасць і жадае яе зразумець.
З самога слова «чалавек» у яго лацінскім гучанні homo мы выводзім асаблівасць эпохі Адраджэння – гуманізм. Гуманізм – гэта квінтэсэнцыя рэнесанснай думкі, яе філасофія.
…Чалавек здольны тварыць самога сябе, акультурваць уласную прыроду, вызначаць тым самым сваё месца ў свеце. Ствараючы сябе, чалавек абнаўляе і свет, у якім жыве, робіць яго «годным сваёй чалавечай годнасці».
Новыя ідэі ўзнікалі ў Італіі, набываючы сілу і нават уладу. Гуманісты па ўсёй Еўропе станавіліся палітыкамі, займалі пасады дзяржаўнага кіравання. Яны былі авеяны духам смелых пераўтварэнняў…
Эпоха Адраджэння, якая калісьці пачалася ў Італіі, раней за ўсё выявіла там і блізкасць трагічнага фіналу. На поўначы Еўропы ў пачатку XVI ст. усё яшчэ маглі спадзявацца на надыход залатога веку, але ў Італіі надзеі не было.
Мікеланджэла памёр у той самы год, калі нарадзіўся Шэкспір. Эпоха, якая пачалася ў Італіі вялікім чаканнем, скончылася праз два з паловай стагоддзі ў Англіі, Іспаніі – адчуваннем вялікай трагедыі, трагедыі гуманізму, чые ідэі былі адрынуты рэчаіснасцю.
Абяцаны і доўгачаканы залаты век гуманізму так і не надышоў. Тыя, на каго Эразм Ратэрдамскі спадзяваўся ў якасці яго заступнікаў, засталіся непрымірымымі ворагамі. Правіцелі ўсё больш нагадвалі партрэт гасудара, напісанага Нікола Макіявелі ў яго знакамітай працы «Гасудар». Еўрапейскі свет мала нагадваў утопію Т. Мора, а сам Мор заплаціў жыццём, калі паспрабаваў адстаяць гуманістычны прынцып свабоды волі рэальна, выступіўшы супраць гасудара – Генрыха VIII.
Эпоха Позняга Адраджэння, тая самая эпоха, для якой і з якой пісаў свайго «Гасудара» Нікола Макіявелі, сваім «героем» называе Чэзарэ Борджыа, з якога пісаўся «Гасудар», можа лічыцца ўзорам homo universalis за сваю здольнасць дабівацца ўлады любымі сродкамі. «Увесь свет – тэатр» – казалі ў эпоху Адраджэння і разглядалі сучасную палітыку як спектакль. Два стагоддзі Адраджэння не прайшлі дарэмна: новы чалавек узышоў на падмосткі гісторыі, адкрыўшы новы час.







Імя | |||||
Твор | |||||
Факты біяграфіі |

Гуманізм як сістэма поглядаў фарміраваўся на працягу стагоддзяў. Праблема гуманізацыі свету, развіцця яго па мерках чалавека, адказнага за мірны, паступальны, прагрэсіўны рух грамадства, вырашаецца і сёння. Не «любой цаной» дасягаюцца эканамічныя, палітычныя і іншыя мэты. Усе вынікі чалавечай дзейнасці павінны служыць людзям, паляпшэнню іх жыцця, захаванню здароўя і да т. п. Інакш яны нікому не патрэбны, калі вядуць да войнаў, тэхнагенных катастроф, пагаршаюць якасць жыцця насельніцтва, прыводзяць да беднасці, няўпэўненасці ў заўтрашнім дні.


Лічыцца, што ХХ ст. было самым крывавым у гісторыі чалавецтва, але можа быць, усё становіцца толькі горш? Нароўні з хваробамі і прыроднымі катаклізмамі навінавыя стужкі не пакідаюць тэрор, вайна і злачыннасць.

Канадска-амерыканскі вучоны, нейрапсіхолаг Стывен Пiнкер у кнізе «Лепшае ў нас: чаму гвалту ў свеце стала менш» (2011) адстойвае прама процілеглы пункт гледжання: мы жывем у самую мірную эпоху за ўвесь час існавання віду. Жорсткасці становіцца менш, а каштоўнасць чалавечага жыцця расце (хоць з ім згодныя далёка не ўсе). У мінулым войны, рабства, дзетазабойства, жорсткае абыходжанне з дзецьмі, забойствы, пагромы, пакаранні, якія калечаць, кровапралітныя сутыкненні і праявы генацыду былі звычайнай справай. У сучаснай рэчаіснасці, паказвае Пiнкер, усе гэтыя віды гвалту значна скараціліся і паўсюдна ўсё больш асуджаюцца грамадствам.
У ХХ ст. было прынята некалькі дэкларацый, у якіх выкладаюцца прынцыпы сучаснага гуманістычнага бачання свету.
«Першы гуманістычны маніфест» | «Другі гуманістычны маніфест» | «Гуманізм і яго памкненні (Трэці гуманістычны маніфест)» |
1933 | 1973 | 2003 |
Прынцыпы рэлігійнага гуманізму. Любая рэлігія, якая прэтэндуе на тое, каб стаць сучаснай аб’яднальнай і рухаючай сілай, павінна адпавядаць менавіта цяперашнім патрэбам. Стварэнне такой рэлігіі – самая галоўная неабходнасць сучаснасці | Комплекс агульных прынцыпаў, здольных служыць падмуркам для сумесных дзеянняў, г. зн. пазітыўных прынцыпаў, суаднесеных з сучасным станам чалавека |
Шэсць прынцыпаў гуманізму:
|

У цяперашні час гуманістычныя асновы развіцця свету замацаваны ў шэрагу дакументаў ААН, у двухбаковых і шматбаковых пагадненнях па пытаннях правоў чалавека. Стварэнне спрыяльных умоў для годнага жыцця, развіцця здольнасцей людзей усіх краін з’яўляецца асноўным напрамкам сусветнага сацыяльнага прагрэсу. У наш час выкананне стандартаў гуманістычнай палітыкі стала крытэрыем цывілізаванасці дзяржаў.