§ 1. Прагрэс і рэгрэс у сацыяльным развіцці

icon-questions
  • 1. Канкрэтызуйце прыкладамі праявы прагрэсу і рэгрэсу ў сучасным свеце.
  • 2. Лічыцца, што кожная наступная ступець развіцця грамадства з’яўляецца больш прагрэсіўнай: яна пашырае кола правоў і свабод асобы, цягне за сабой развіццё яе патрэб і ўдасканаленне яе здольнасцей. Параўнайце ў гэтых адносінах статус раба і прыгоннага, прыгоннага і наёмнага рабочага ў ХІХ ст.
  • 3. Якія доказы можна прывесці пры станоўчай ацэнцы перспектыў навуковатэхнічнага прагрэсу і яго ролі ў развіцці чалавецтва, а якія — пры адмоўнай? Ахарактарызуйце два падыходы да ацэнкі ролі НТР: эка-тэхналагічны песімізм і эка-тэхналагічны аптымізм. Чаму аднабаковую ацэнку ролі НТР у развіцці чалавецтва сёння крытыкуюць не толькі вучоныя, але і шырокія пласты грамадскасці?
  • 4. Як суадносяцца паміж сабой паняцці «гуманнасць» і «гуманізм»? 
icon-idea
Выканайце міні-праект «Вярнуцца да жыцця: Чарнобыль праз дзесяцігоддзі». Ажыццявіце пошук інфармацыі ў інтэрнэце па запыце «Чарнобыль» (на розных мовах), выкарыстоўвайце розныя пошукавыя сістэмы. Параўнайце вынікі. Што і як абмяркоўваецца сёння, больш чым праз 35 гадоў пасля тэхнагеннай катастрофы? Што пра гэта думаюць у Беларусі?