§ 2. ПРЫРОДНЫЯ ПРЫЧЫНЫ ТРАНСФАРМАЦЫІ ЛІТАСФЕРЫ
Клуб географаў-знаўцаў. Землетрасенні на Зямлі адбываюцца прыкладна 500 тыс. разоў на год, людзьмі адчуваецца толькі пятая іх частка. Нязначныя і незаўважныя землетрасенні адбываюцца да 8 тыс. разоў на дзень. Землетрасенні, якія можна адчуць, здараюцца 55 тыс. разоў на год. Сярэднія і моцныя землетрасенні прыводзяць да разбурэнняў (каля тысячы разоў на год). Наймагутнейшыя землетрасенні — рэдкая з’ява, яны адбываюцца адзін раз на 20 гадоў. Пры землетрасенні такога маштабу ў 1556 г. у Кітаі загінула больш за 800 тыс. жыхароў. Землетрасенне магнітудай вышэй за 10 ні разу не было зафіксавана (табл. 1*).
Табліца 1*. Колькасць землетрасенняў рознай энергіі, якія адбываюцца на Зямлі за год
Землетрасенні | Магнітуда | Сярэдняя колькасць за год |
Катастрафічныя планетарнага маштабу | М > 8 | 1-2 |
Моцныя рэгіянальнага маштабу | 7 < М < 8 | 15-20 |
Моцныя лакальнага маштабу | 6 < М < 7 | 100-150 |
Лакальныя сярэдняй сілы | 5 < М < 6 | 750-1000 |
Слабыя мясцовыя, якія не выклікаюць вялікіх пашкоджанняў | 4 < М < 5 | 5000-7000 |