§ 1. ГЕАЭКАЛАГІЧНЫЯ ФУНКЦЫІ ЛІТАСФЕРЫ

icon Клуб географаў-знаўцаў. Значная частка захворванняў чалавека, якія звязаны з недахопам ці лішкам у арганізме чалавека хімічных элементаў, абумоўлена паступленнем мікраэлементаў з натуральнай або тэхнагенна ператворанай літасферы.
Прыкладамі такіх захворванняў могуць служыць селенадэфіцыт, жалезадэфіцыт, малібдэнавая падагра і інш. Развіццё захворванняў можа быць справакавана як недахопам і лішкам аднаго хімічнага элемента (Са, Сu, Zn, І, Sr і інш.), так і суадносінамі многіх хімічных элементаў (Со-Сu, Sr-Са, Са-Р і інш.).