*§ 3-2. Сэнсава-стылістычная і тэкстаўтваральная роля словазлучэнняў у разгортванні тэмы, афармленні звязнага выказвання

Практыкаванне 34-13

Прачытайце тэкст. Якія сказы паводле будовы выкарыстоўвае аўтар? Чаму? Вызначце іх сэнсава-стылістычную ролю. Спішыце, расстаўляючы прапушчаныя знакі прыпынку.

Я — дома. Тут —  мае каранім пачатак мяне самогам. Мой працяг. Тут жылі мае дзядым. Тут пасвіў статак касіў вяршыўл стагі спускаў бярозавы сок араў сеяўс баранаваў звазіў снапы мой бацька. Я першы кінуў адвечны хлебаробскі занятак маіх продкаў. Яны прыходзілі і адыходзілі перадаючы з рук у рукі сваім наступнікам стары але лёгкі і ходкіс плуг, да паловы зрэзаную і ўсё яшчэ вострую як брытва касу берасцяную каробку-сяўню` ды малацьбітны цэп. Усе мае папярэднікі бралі гэта ў спадчыну як самы дарагі скарб. Я першы не ўзяў. Я разарваў доўгі спрадвечны ланцуг* хлебаробскага племені… (К. Цвірка).

У чым папракае сябе пісьменнік? Ці зразумелыя вам гэтыя папрокі? Што вы маглі б адказаць чалавеку, які вінаваціць сябе ў тым, што ён разарваў «спрадвечны ланцуг хлебаробскага племені»?
Выкарыстоўваючы апорныя словазлучэнні тэксту (мае карані, мой працяг, мае дзяды́, мой бацька, мае продкі, мае папярэднікі), стварыце невялікае выказванне на тэму «Я і мой род».