Печатать книгуПечатать книгу

*§ 3-2. Сэнсава-стылістычная і тэкстаўтваральная роля словазлучэнняў у разгортванні тэмы, афармленні звязнага выказвання

Сайт: Профильное обучение
Курс: Беларуская мова. 11 клас
Книга: *§ 3-2. Сэнсава-стылістычная і тэкстаўтваральная роля словазлучэнняў у разгортванні тэмы, афармленні звязнага выказвання
Напечатано:: Гость
Дата: Среда, 8 Май 2024, 06:42

Сэнсава-стылістычная і тэкстаўтваральная роля словазлучэнняў у разгортванні тэмы

Практыкаванне 34-10

Прачытайце. На аснове тэксту падрыхтуйце паведамленне на тэму «Роля словазлучэнняў у маўленні».

Паразважаем пра тое, якую ролю выконвае ў маўленніс маленькае словазлучэнне, мінімальная адзінка сінтаксісу. Здавалася б, дзе яму раўняццасл з такімі веліканамі, як, напрыклад, складаназлучаны і складаназалежны сказы. Аднак… Менавіта ў словазлучэннісл рэалізуецца спалучальнасць слоў. Ад таго, як мы будуем словазлучэнні, залежыць правільнасць, дакладнасць, чысціня нашага маўлення. Але ім гэта не ўсё. Падумайце, што ўспамінаем мы, напрыклад, калі гаворым пра лірыку М. Багдановіча. Магчыма, гэта цудоўны вобраз …шпаркага, лёгкага, сінякрылага матылька. У сінтаксічным плане гэта і ёсцьф словазлучэнні.
Маленькае словазлучэнне заключае, факусіруе ў сабе багацце, вобразнасць маўлення, яго мастацкую выразнасць. Інакш кажучы, ужыванне словазлучэнняў убірае ўсё, што ўваходзіць у паняцце культура маўлення (І. Саматыя).

Выпішыце апорныя словазлучэнні з тэксту. Якую ролю выпісаныя словазлучэнні выконваюць у тэксце?
Ці можна пагадзіцца з тым, што яны: а) дазваляюць пазбегнуць паўтарэння адных і тых жа слоў; б) служаць для сувязі сказаў у тэксце; в) дапамагаюць дакладна акрэсліць ролю «мінімальных адзінак сінтакісу» ў маўленні?

Практыкаванне 34-11

Складзіце словазлучэнні. Тры словазлучэнні (на выбар) уключыце спачатку ў кантэкст сказа, потым — у невялікі тэкст.

Дзякаваць (каму/чаму за што?)…, віншаваць (каго з кім/чым?) …, смяяцца (з каго/чаго?)…, памяць (аб кім/чым? і пра каго/што?)…, сувязь (чаго? паміж чым?)…, сумаваць (па кім/чым?) …, урывак (з чаго?)…, хадайніцтва (аб кім/чым?)…, сімпатыя (да каго?) …, перадаць змест паводле (каго/чаго?)…, анатацыя (на што? і чаго?)…

За гады вучобы ў школе ў нас было шмат цікавых экскурсій, падчас якіх мы знаёміліся з нацыянальнымі каштоўнасцямі Беларусі. Мы пабывалі ў Полацку, Віцебску, Магілёве, Брэсце. Кожная паездка дадавала пачуцця гонару за наша слаўнае гістарычнае мінулае, што з’яўляецца часткай духоўнай сусветнай спадчыны. Аднак экскурсія ў Мінск была самай цікавай. Мы пазнаёміліся са шматлікімі музеямі сталіцы — захавальнікамі гістарычнай памяці пакаленняў. Экскурсія ў Мінск закончылася аглядам экспазіцый Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны.

Практыкаванне 34-12

Прадоўжыце сказ: Музеі — гэта… Прачытайце анатацыю да кнігі «Музеі Беларусі». Запішыце тэкст па-беларуску, захоўваючы асаблівасці дапасавання і кіравання ў беларускай мове.

Музеи Беларуси — это наша гордость, важная составляющая историко-культурного наследия страны. Они  надёжные хранители исторической памяти поколений, наследия прошедших эпох, народных традиций, реликвий войны и труда — по-своему красивы, знамениты и интересны. Книга «Музеи Беларуси» представляет собой иллюстрированную энциклопедию, которая рассказывает о символах культурной жизни страны — национальных, государственных, областных, городских и районных музеях, в которых хранятся бесценные артефакты* разных эпох. Экспозиции, представленные в музеях, не просто дают возможность изучить те или иные  артефакты или находки, но и позволяют нам вернуться в прошлое малой родины, к своим корням, чтобы на основе достоверных знаний достойно продолжить традиции своих предков по сохранению и развитию родной земли (В. Андриевич).

Выкарыстоўваючы матэрыял кнігі (Музеи Беларуси / ред. совет: В. В. Андриевич (гл. ред.) [и др.]. — Мінск : Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2018) або адпаведныя сайты, раскажыце пра адзін з музеяў, яго місію як захавальніка гістарычнай і мастацкай спадчыны (на выбар): Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, Мемарыяльны комплекс «Брэсцкая крэпасць-герой», Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь, Нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік «Нясвіж» або краязнаўчы музей вашага горада (вёскі) і інш.

Практыкаванне 34-13

Прачытайце тэкст. Якія сказы паводле будовы выкарыстоўвае аўтар? Чаму? Вызначце іх сэнсава-стылістычную ролю. Спішыце, расстаўляючы прапушчаныя знакі прыпынку.

Я — дома. Тут —  мае каранім пачатак мяне самогам. Мой працяг. Тут жылі мае дзядым. Тут пасвіў статак касіў вяршыўл стагі спускаў бярозавы сок араў сеяўс баранаваў звазіў снапы мой бацька. Я першы кінуў адвечны хлебаробскі занятак маіх продкаў. Яны прыходзілі і адыходзілі перадаючы з рук у рукі сваім наступнікам стары але лёгкі і ходкіс плуг, да паловы зрэзаную і ўсё яшчэ вострую як брытва касу берасцяную каробку-сяўню` ды малацьбітны цэп. Усе мае папярэднікі бралі гэта ў спадчыну як самы дарагі скарб. Я першы не ўзяў. Я разарваў доўгі спрадвечны ланцуг* хлебаробскага племені… (К. Цвірка).

У чым папракае сябе пісьменнік? Ці зразумелыя вам гэтыя папрокі? Што вы маглі б адказаць чалавеку, які вінаваціць сябе ў тым, што ён разарваў «спрадвечны ланцуг хлебаробскага племені»?
Выкарыстоўваючы апорныя словазлучэнні тэксту (мае карані, мой працяг, мае дзяды́, мой бацька, мае продкі, мае папярэднікі), стварыце невялікае выказванне на тэму «Я і мой род».

Практыкаванне 34-14

Прачытайце тэкст. Складзіце план і перакажыце тэкст па-беларуску.

Республике Беларусь выпала честь принимать ІI Европейские игры. Тысячи спортсменов, болельщиков, журналистов участвовали в этом празднике спорта.
Европейские игры — это международные комплексные спортивные соревнования среди атлетов из всех стран Европы, а также государств, которые частично расположены на европейском континенте: России, Турции, Азербайджана, Грузии и т. д. Состязание проводилось под руководством Европейских олимпийских комитетов.
Программа ІI Европейских игр включала 15 видов спорта. В 23 дисциплинах было разыграно 200 комплектов медалей. Эти игры признаны Международным олимпийским комитетом, на них разыгрывались путёвки на Игры Олимпиад. Как и Олимпийские игры, этот мультиспортивный форум проходит раз в четыре года.
Идеей для логотипа ІI Европейских игр стал лозунг «Иди за мечтой». В его образе воплотилась легенда о поиске в летнюю ночь на Ивана Купалу цветка папоротника, который символизирует осуществление самых сокровенных желаний.
Официальный девиз ІI Европейских игр 2019 года — «BrightYear, BrightYou!» [«Яркий год, яркий ты!»]. Именно такой вариант представила белорусская делегация на заседании исполкома ЕОК. В русской версии этот девиз звучал как «Время ярких побед!», в белорусской — «Час яскравых перамог!».
Талисманом ІI Европейских игр был огненный лисёнок Лесик. Это самый яркий персонаж белорусской фауны, объединяющий энергию, огонь, жизнерадостность и скорость (И. Гуслистова).

Запішыце на беларускай мове па два назоўнікавыя і дзеяслоўныя словазлучэнні з тэксту.
Які талісман будучых Еўрапейскіх або Алімпійскіх гульняў маглі б прапанаваць вы, улічваючы сімвалы Беларусі?

Практыкаванне 34-15

Прачытайце тэкст. Выпішыце апорныя словазлучэнні з кожнага абзаца. На аснове выпісаных словазлучэнняў раскажыце пра першы падручнік для вывучэння беларускай мовы ў Японіі. Растлумачце сэнс назвы кнігі «Спрабуйма!».

Прапанаванае выданне з’яўляецца першым практычным падручнікам пачатковага курса беларускай мовы ў Японіі. Для большасці японцаў Беларусь яшчэ не вельмі вядомая краіна. Для студэнтаў Цукубскага ўніверсітэта гэта, безумоўна, доўгачаканы падарунак, паколькі ўніверсітэт актыўна развівае навукова-адукацыйнае супрацоўніцтва са славутымі ўніверсітэтамі.
Спадарыня Сіёры Кіёсава, адзін з аўтараў гэтага падручніка, стажыравалася ў БДУ як першая студэнтка па абмене з Цукубскага ўніверсітэта. Спадарыня Кіёсава шчыра любіць беларускую мову і так добра валодае ёй, што часам ёй больш зручна камунікаваць па-беларуску, чым на рускай мове.
Спадарыня Таццяна Рамза — другі аўтар падручніка, працуе на філалагічным факультэце БДУ. Для спадарыні Сіёры Кіёсава яна настаўнік, у якога вучацца са шчырай павагай і любоўю.
Праз тое, што беларуская мова ў пэўнай ступені з’яўляецца невядомай для японцаў (тэрытарыяльная аддáленасць, адрознасць графічных сістэм, фанетыкі, граматычнага ладу і інш.), кніга атрымала назву «Спрабуйма!» (форма 1-й асобы множнага ліку загаднага ладу ад дзеяслова спрабаваць). Такая лаканічная назва замяняе разгорнутую фразу «Давайце паспрабуем вывучыць асновы беларускай мовы разам!» Падзагаловак азнаямляльна-пачатковы курс указвае на тое, што падручнік арыентаваны на базавыя граматычныя і краіназнаўчыя звесткі.
Аўтары спадзяюцца, што выданне паспрыяе пашырэнню цікавасці да мовы, культуры, грамадства, гісторыі, разнастайных аспектаў жыцця Беларусі не толькі сярод студэнтаў універсітэта, але і ўвогуле сярод японцаў. Падручнік будзе садзейнічаць развіццю сяброўскіх адносін паміж Японіяй і Беларуссю (Т. Рамза, С. Кіёсава).

Практыкаванне 34-16

Прачытайце. Запішыце тэкст (частку тэксту), раскрываючы дужкі, устаўляючы прапушчаныя літары і расстаўляючы патрэбныя знакі прыпынку.

Малая радзіма гэта абсяг нашага дзяцінства гэта тое што могуць бачыць дз..цячыя вочы і што прагне (у)вабраць у с..бе чыстая шчырая душа. Малая радзіма там дзе гэтая душа ўп..ршыню здзівілася ўзрадавалася і аж за..шлася а.. шчасця і дзе ўп..ршыню засумавала або п..ражыла сваё першае ўзрушэ..е.
Ціхая вуліца ма..чын агаро..чык які запрашае цягне да с..бе каб пачаставаць самымі сма..нымі в..сковымі ласункамі моркваю агуркамі бобам. Сад дзе вісне з ябл..нь цыбул..вымі пл..цёнкамі гал..ё з чырв..набокімі ябл..камі. За садам духмяны а..шар поплав.. да якога хоч..цца як у дз..цінстве (на)перагонкі пабегчы і бухнуцца там у аз..рыну якая бл..шчыць на сонцы (у) канцы сенажац..і.
Малая радзіма гэта тое што на ўсё жыццё адорвае нас крыламі на..хнення (Паводле М. Капыловіча).

Растлумачце ролю складаных сказаў у тэксце.
Прадоўжыце сказ «Малая радзіма — гэта …»

Практыкаванне 34-17

Складзіце  і запішыце дзесяць словазлучэнняў з прапанаванымі дзеясловамі ў ролі галоўнага слова, арыентуючыся на навуковы стыль маўлення.

Абгрунтаваць (што, чым), у адносінах (да каго/чаго), акцэнтаваць (што, на чым), аперыраваць (чым), аргументаваць (што, чым), водгук (на што), характарыстыка (каго), характэрны (для каго/чаго), глыбокі (па чым), канферэнцыя (па чым), канцэнтраваць (што), меркаваць (пра што/каго), нязгода (у чым, з кім/чым), параўнаць (каго/што з кім/чым), садзейнічаць (каму/чаму), укараніць (куды, дзе), разважаць (пра каго/што), характэрны (для каго/чаго), увасобіць (што ў кім/чым).