*§ 3-2. Сэнсава-стылістычная і тэкстаўтваральная роля словазлучэнняў у разгортванні тэмы, афармленні звязнага выказвання

Практыкаванне 34-11

Складзіце словазлучэнні. Тры словазлучэнні (на выбар) уключыце спачатку ў кантэкст сказа, потым — у невялікі тэкст.

Дзякаваць (каму/чаму за што?)…, віншаваць (каго з кім/чым?) …, смяяцца (з каго/чаго?)…, памяць (аб кім/чым? і пра каго/што?)…, сувязь (чаго? паміж чым?)…, сумаваць (па кім/чым?) …, урывак (з чаго?)…, хадайніцтва (аб кім/чым?)…, сімпатыя (да каго?) …, перадаць змест паводле (каго/чаго?)…, анатацыя (на што? і чаго?)…

За гады вучобы ў школе ў нас было шмат цікавых экскурсій, падчас якіх мы знаёміліся з нацыянальнымі каштоўнасцямі Беларусі. Мы пабывалі ў Полацку, Віцебску, Магілёве, Брэсце. Кожная паездка дадавала пачуцця гонару за наша слаўнае гістарычнае мінулае, што з’яўляецца часткай духоўнай сусветнай спадчыны. Аднак экскурсія ў Мінск была самай цікавай. Мы пазнаёміліся са шматлікімі музеямі сталіцы — захавальнікамі гістарычнай памяці пакаленняў. Экскурсія ў Мінск закончылася аглядам экспазіцый Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны.