*§ 3-2. Сэнсава-стылістычная і тэкстаўтваральная роля словазлучэнняў у разгортванні тэмы, афармленні звязнага выказвання

Практыкаванне 34-10

Прачытайце. На аснове тэксту падрыхтуйце паведамленне на тэму «Роля словазлучэнняў у маўленні».

Паразважаем пра тое, якую ролю выконвае ў маўленніс маленькае словазлучэнне, мінімальная адзінка сінтаксісу. Здавалася б, дзе яму раўняццасл з такімі веліканамі, як, напрыклад, складаназлучаны і складаназалежны сказы. Аднак… Менавіта ў словазлучэннісл рэалізуецца спалучальнасць слоў. Ад таго, як мы будуем словазлучэнні, залежыць правільнасць, дакладнасць, чысціня нашага маўлення. Але ім гэта не ўсё. Падумайце, што ўспамінаем мы, напрыклад, калі гаворым пра лірыку М. Багдановіча. Магчыма, гэта цудоўны вобраз …шпаркага, лёгкага, сінякрылага матылька. У сінтаксічным плане гэта і ёсцьф словазлучэнні.
Маленькае словазлучэнне заключае, факусіруе ў сабе багацце, вобразнасць маўлення, яго мастацкую выразнасць. Інакш кажучы, ужыванне словазлучэнняў убірае ўсё, што ўваходзіць у паняцце культура маўлення (І. Саматыя).

Выпішыце апорныя словазлучэнні з тэксту. Якую ролю выпісаныя словазлучэнні выконваюць у тэксце?
Ці можна пагадзіцца з тым, што яны: а) дазваляюць пазбегнуць паўтарэння адных і тых жа слоў; б) служаць для сувязі сказаў у тэксце; в) дапамагаюць дакладна акрэсліць ролю «мінімальных адзінак сінтакісу» ў маўленні?