ДАДАТАК
Табліца 1
Інтанаванне складаназлучаных сказаў
Адносіны паміж часткамі складаназлучанага сказа | Знак прыпынку | Інтанацыя, з якой чытаюцца складаназлучаныя сказы | |
спалучальныя | адначасовасці, паслядоўнасці, прычынна-выніковыя | коска |
Часткі складаназлучанага сказа чытаюцца без пералічальнай інтанацыі, калі іх толькі дзве і яны звязаны адзіночнымі злучнікамі і, ды (‘і’): першая частка чытаецца з павышэннем голасу, другая — з паніжэннем. Паміж часткамі робіцца невялікая паўза. |
Калі ў складаназлучаным сказе ёсць агульны даданы член сказа, які адносіцца і да першай, і да другой часткі, то ён выдзяляецца лагічным націскам. Першая частка сказа чытаецца з павышэннем голасу, другая — з паніжэннем. Паміж часткамі робіцца невялікая паўза (на пісьме коска не ставіцца). |
|||
Часткі складаназлучанага сказа чытаюцца з пералічальнай інтанацыяй, калі іх дзве і яны звязаны паўторнымі злучнікамі і — і, ды — ды (‘і’ — ‘і’): к канцу першай часткі голас злёгку павышаецца, другая частка чытаецца з паступовым павышэннем голасу і заканчваецца яго паніжэннем пасля слова з лагічным націскам. Паміж часткамі робіцца невялікая паўза. |
|||
Часткі складаназлучанага сказа чытаюцца з пералічальнай інтанацыяй, калі іх больш за дзве і яны звязаны паўторнымі злучнікамі і — і, ды — ды (‘і’ — ‘і’): к канцу кожнай часткі, акрамя апошняй, голас злёгку павышаецца. Апошняя частка чытаецца з паніжэннем голасу пасля слова з лагічным націскам. Паміж часткамі робяцца невялікія паўзы. |
|||
кропка з коскай |
Калі ў складаназлучаным сказе толькі дзве часткі, якія звязаны адзіночнымі злучнікамі і, ды (‘і’), то першая частка чытаецца з нязначным паніжэннем голасу пасля слова з лагічным націскам, другая — з рэзкім паніжэннем. Паміж часткамі робіцца больш працяглая паўза, чым пры чытанні складаназлучанага сказа, часткі якога раздзелены коскай. |
||
Калі ў складаназлучаным сказе больш за дзве часткі, якія звязаны паўторнымі злучнікамі і — і, ды — ды (‘і’ — ‘і’), то часткі сказа чытаюцца з нязначным паніжэннем голасу пасля слова з лагічным націскам, акрамя апошняй, якая заканчваецца рэзкім паніжэннем голасу. Паміж часткамі робяцца больш працяглыя паўзы, чым пры чытанні складаназлучанага сказа, часткі якога раздзелены коскай. |
|||
супастаўляльныя, супрацьпастаўляльныя | працяжнік |
Першая частка складаназлучанага сказа чытаецца з рэзкім нарас- таннем павышэння голасу, другая — з паніжэннем голасу. Паміж часткамі робіцца працяглая паўза. Інтанацыя на мяжы частак напружаная. |
|
супраціўныя | прычынна-выніковыя | коска |
Першая частка складаназлучанага сказа чытаецца з нязначным па ніжэннем голасу пасля слова з лагічным націскам, другая — з рэз кім паніжэннем. Паміж часткамі робіцца невялікая паўза |
кропка з коскай |
Першая частка складаназлучанага сказа чытаецца з нязначным паніжэннем голасу пасля слова з лагічным націскам, другая — з рэзкім паніжэннем. Паміж часткамі робіцца больш працяглая паўза, чым пры чытанні складаназлучанага сказа, часткі якога раздзелены коскай. |
||
працяжнік |
Першая частка складаназлучанага сказа чытаецца з павышэннем голасу, другая — з паніжэннем. Паміж часткамі робіцца працяглая паўза. |
||
размеркавальныя |
пералічэння, чаргавання, узаемавыключэння з’яў, падзей |
коска |
Часткі складаназлучанага сказа чытаюцца без пералічальнай інтанацыі, калі іх толькі дзве і яны звязаны адзіночнымі злучнікамі ці, або: першая частка чытаецца з павышэннем голасу, другая — з паніжэннем. Паміж часткамі робіцца невялікая паўза. |
Часткі складаназлучанага сказа чытаюцца з пералічальнай інтанацыяй, калі іх дзве і яны звязаны паўторнымі злучнікамі ці — ці, або — або, то — то, ці то — ці то, не то — не то: к канцу першай часткі голас злёгку павышаецца, другая частка чытаецца з паступовым павышэннем голасу і заканчваецца яго паніжэннем пасля слова з лагічным націскам. Паміж часткамі робіцца невялікая паўза. |
|||
Часткі складаназлучанага сказа чытаюцца з пералічальнай інтанацыяй, калі іх больш за дзве і яны звязаны паўторнымі злучнікамі ці — ці, або — або, то — то, ці то — ці то: к канцу кожнай часткі, акрамя апошняй, інтанацыя злёгку павышаецца. Апошняя частка чытаецца з паніжэннем голасу пасля слова з лагічным націскам. Паміж часткамі робяцца невялікія паўзы. |