«На чацвёртым годзе вайны»

Глыбокі псіхалагізм у паказе характараў

Псіхалагічна паглыбленае апавяданне М. Стральцова складаецца з трох унутраных маналогаў герояў, гэта праўдзівае апісанне нялёгкага жыцця людзей на чацвёртым годзе вайны. Апавяданне хоць і напісана аўтарам, але пабудавана поўнасцю на ўнутраных маналогах герояў, у якіх перададзены драматычныя перажыванні ўдзельнікаў сямейнага (часовага) непаразумення і прымірэння. Перажывае бабуля, што пакрыўдзіла ўнука. Перажывае і яе нявестка. Марыць уцячы з дому, але перад тым адпомсціць сыну «паліцая» за крыўду малы. Аўтар толькі зрэдку пракаментаваў думкі герояў ды расказаў пра іх абмежаваныя ў часе і прасторы дзеянні. Апавяданне рэалістычнае і глыбока псіхалагічнае.

Алесь Адамовіч назваў апавяданне адным з лепшых твораў М. Стральцова, жамчужынай сярод усяго напісанага ім. Высокая культура думкі і пачуцця пісьменніка выявілася ва ўдалым адборы моўных сродкаў, поўнай адпаведнасці іх прыёмам стварэння мастацкіх вобразаў.