«На чацвёртым годзе вайны»

Заўчаснае сталенне хлопчыка

Малы хлопчык — справядлівае, на дзіва рана пасталелае дзіця, якое не церпіць здзекаў, умее пастаяць за сябе (выпадак з суседскім хлопцам — сынам «паліцая» Зміцера). Аўтар праз унутраны маналог раскрывае яго амаль дарослыя думкі («…колькі разоў пачынаў думаць пра свае ўцёкі з вёскі»; «Яшчэ вось дзеда шкада, шкада, што не давядзецца пабіцца з “паліцаем”»; «Ён адчуў сябе моцным і адзінокім…»).