§ 6. Правілы ўжывання дзеепрыслоўных і дзеепрыметнікавых зваротаў

Практыкаванне 75

Запішыце сказы, устаўляючы ўтвораныя ад дзеясловаў дзеепрыметнікі, характэрныя для беларускай мовы. Абазначце суфіксы дзеепрыметнікаў. Раскажыце пра ўтварэнне і правапіс дзеепрыметнікаў. Растлумачце пастаноўку знакаў прыпынку.

1. Спецыялісты, (падрыхтаваць) для сферы робататэхнікі, найбольш (запатрабаваць) у спісе прафесій. 2. У Гомельскім дзяржаўным універсітэце імя Ф. Скарыны з’явілася IT-спецыяльнасць «(праграмаваць) мабільныя сістэмы» (фактычна — інжынеры-робататэхнікі). 3. Інжынеры-робататэхнікі — прафесіяналы з (забяспечыць) будучыняй. 4. Аналітыкі прыходзяць да (прагназаваць) меркаванняў: у хуткім часе будуць (перабудаваць) многія галіны эканомікі. 5. Перабудову распачалі вядучыя вытворцы смартфонаў — Apple i Huawei, якія выпусцілі мадэлі з (убудаваць) сістэмамі падтрымкі нейрасетак. 6. Пачынаецца сапраўдны бум (агучыць) памочнікаў, (інтэграваць) для ўваходжання чалавека ў «разумную» тэхнасферу. 7. Ужо (абнародаваць) прагноз па сусветным рынку робататэхнікі і беспілотных лятальных апаратаў на бліжэйшыя гады. 8. Айчынная сістэма адукацыі мае належную базу для падрыхтоўкі студэнтаў, якія будуць ствараць (робатызаваць) сістэмы. 9. Мы жывём у свеце новых тэхнічных магчымасцей, што дазваляе ствараць (праграмаваць) сістэмы. 10. Сёння патрэбны веды, (заснаваць) на гуманітарных і фізіка-матэматычных дысцыплінах (З часопіса «Беларусь»).

Паразважайце пра перспектывы замены настаўнікаў робатамі. Якія плюсы і мінусы магчымага развіцця гэтага працэсу вы бачыце?