Печатать книгуПечатать книгу

§ 6. Правілы ўжывання дзеепрыслоўных і дзеепрыметнікавых зваротаў

Сайт: Профильное обучение
Курс: Беларуская мова. 11 клас
Книга: § 6. Правілы ўжывання дзеепрыслоўных і дзеепрыметнікавых зваротаў
Напечатано:: Гость
Дата: Пятница, 20 Декабрь 2024, 19:25

Практыкаванне 63

Замест кропак устаўце адпаведныя тэрміны.

а) ... — нязменная форма дзеяслова, якая абазначае дадатковае і паясняе асноўнае дзеянне, выражанае дзеясловам-выказнікам;
б) ... — форма дзеяслова, якая абазначае дзеянне як прымету або ўласцівасць прадмета, што праяўляецца ў часе;
в) ... — пачатковая форма дзеяслова, якая называе дзеянне або стан, не суадносныя з асобай і часам.

Практыкаванне 64

Прачытайце табліцу, сфармулюйце правілы ўтварэння дзеепрыслоўяў, падбярыце і запішыце аналагічныя прыклады, абазначце суфіксы ў іх.

Звярніце ўвагу!

Практыкаванне 65

Утварыце дзеепрыслоўі ад наступных дзеясловаў, улічваючы іх трыванне. Запішыце дзеепрыслоўі з залежнымі словамі.

Занатаваць, занатоўваць, канспектаваць, выціраць, адведаць, пераправерыць, правяраць, слухаць, праслухаць, ажаніцца, апранацца, саромецца, хвалявацца, расхвалявацца, апомніцца, спазняцца, спазніцца, вывучыцца, снедаць, павячэраць, захапіцца, закахацца.

Практыкаванне 66

Спішыце, расстаўляючы знакі прыпынку. Падкрэсліце граматычныя асновы сказаў. Абгрунтуйце мэтазгоднасць ужывання дзеяслоўных форм. Зрабіц сінтаксічны разбор аднаго простага ўскладненага сказа.

Сонца сонейка за бор коціццас.
Ой не хочацца ў дом варочаццас...
Не спяшы раса лугі росячы.
Дай стаміцца мне копы* носячы!
Не бяжы да зор ясны месячык.
Дай стаміцца мне стагі вершачысл!..
                                                 А. Лойка.

Практыкаванне 67

Прачытайце. На аснове тэксту сфармулюйце і запішыце правілы ўжывання дзеепрыслоўных словазлучэнняў.

Няправільна пабудаваныя сказы-прыклады запішыце, выправіўшы памылкі.

Практыкаванне 68

Вызначце сінтаксічныя памылкі ў сказах. Які практычны прыём вы скарыстаеце, каб праверыць правільнасць ужывання дзеепрыслоўных словазлучэнняў? Адрэдагаваныя сказы запішыце.

1. Імкнучыся стаць пераможцамі, у класе палепшылася сітуацыя з дысцыплінай. 2. Выходзячы са школы, у вочы дырэктара кінулася аб’ява. 3. Займаючыся ў секцыі, у хлопца заставалася мала вольнага часу. 4. Я думаю, што, закончыўшы ўніверсітэт, мая мара збудзецца. 5. Так, рыхтуючыся да экскурсіі, праходзілі дні. 6. Выкарыстоўваючы назоўнікі ў розных склонах, змяняецца сэнс сказа. 7. Здаючы экзамен, трэба перад гэтым добра выспацца. 8. Чытаючы другую частку рамана, адразу раскрываецца сэнс эпіграфа. 9. Слухаючы лекцыю, перада мной узніклі гераічныя вобразы абаронцаў Радзімы (З вучнёўскіх работ).

Практыкаванне 69

Праверце якасць выканання папярэдняга практыкавання з дапамогай наступных парад.

Прыёмы выпраўлення памылак пры ўжыванні дзеепрыслоўяў
1. Дзеепрыслоўны зварот можна перабудаваць у даданую частку складаназалежнага сказа, замяніўшы дзеепрыслоўе на дзеяслоў.
2. Можна пакінуць нязменным дзеепрыслоўны зварот, а другую частку сказа змяніць так, каб быў адзін утваральнік дзеяння. Напрыклад:

Звярніце ўвагу!

Распаўсюджаная лагічная памылка — ужыванне дзеепрыслоўя закончанага трывання з суфіксам -ўшы (-шы) замест незакончанага або наадварот: Добра адпачываючы (трэба: адпачыўшы) на летніх канікулах, дзеці ў верасні з радасцю ўзяліся за вучобу (Я. Марозава).

Практыкаванне 70

Прачытайце табліцу і раскажыце правіла пра ўтварэнне і ўжыванне дзеепрыметнікаў.

Практыкаванне 71

Прачытайце, выпішыце словазлучэнні дзеепрыметнік + назоўнік, графічна пакажыце ўтварэнне дзеепрыметнікаў. Якая роля дзеепрыметнікавых словазлучэнняў у перадачы пачуцця «чалавечай» адзіноты і роспачы птушкі? Як словы журавок, быццам шкандыбаў, дарэмныя (гукі) дапаўняюць створаную пісьменнікам карціну самоты?

Жураўліны крык

Наўздагон за зніклай чарадой, з апошніх сіл перабіраючы крыламі, не дужа высока ляцеў, быццам шкандыбаў* у паветраным абшары, адсталы, падбіты журавок. Ад яго роспачы аж здрыгануўся здзіўлены Глечык, нешта суладнае сваім затоеным пакутам пачуў ён у тым жалобным голасе, і грымаса болю і жалю скрывіла яго круглявы хлапечы твар. А журавель крычаў, кідаў у паветраны прастор дарэмныя гукі трывогі, махаў і махаў аслабелымі крыламі, пяўся наперад сваёй доўгай выцягнутай шыяй, але дагнаць чародку не мог (В. Быкаў).

Ці выпішаце вы з тэксту адпаведна ўмове словазлучэнні ў паветраным абшары, дарэмныя гукі? Чаму?
Выберыце словы на правіла «Правапіс канчаткаў назоўнікаў мужчынскага роду другога скланення ў родным склоне». Дапоўніце ўласнымі прыкладамі. Успомніце іншыя выпадкі правапісу адпаведных назоўнікаў.

Практыкаванне 72

Выправіце памылкі і запішыце дзеепрыметнікавыя словазлучэнні ў адпаведнасці з нормамі літаратурнай мовы.

Засеяная поле, затаптанная сцежка, затоіная радасць, стаяшчы хлопчык, працягваемая размова, зарошшая дарога, заінетая дрэва,закрэсліны абзац, пасвяжэты выгляд, зазялянеўшая трава, усміхаючыеся родныя, абмылыя дажджом, прыкручыная шыльда, заслужынная перамога, выматая падлога, прыклеіная марка, абветрыны твар, стомліная маці.

Практыкаванне 73

Прачытайце тэкст. Як ушаноўваецца памяць пра Льва Сапегу? Дзе ўстаноўлены помнік, адлюстраваны на фотаздымку?
Расстаўце знакі прыпынку і растлумачце іх пастаноўку. Назавіце сказы, у якіх акалічнасці выражаны дзеепрыслоўямі і дзеепрыслоўнымі зваротамі.

Леў Сапега зорка першай велічыні на небасхіле палітычнай гісторыі Беларусі. Ён нарадзіўся ў маёнтку Астроўна на Віцебшчыне ў шляхецкай сям’і атрымаў бліскучую адукацыю скончыўшы Нясвіжскую пратэстанцкую школу і Лейпцыгскі ўніверсітэт свабодна валодаў пяццю мовамі.
Першарадная заслуга Льва Сапегі ў тым што ён падрыхтаваў Статут 1588 года і дамогся яго зацвярджэння. Статут гарантаваў эканамічную палітычную і культурную незалежнасць Вялікага Княства Літоўскага. Дзякуючы асабістай мужнасці і палітычнаму таленту Льва Сапегі беларускае гаспадарства прыкметна пашырыла свае межы вярнуўшы назад нашы старадаўнія землі.
Пра незвычайнасць асобы Льва Сапегі яго глыбокі патрыятызм сведчыць той факт што ў час вайны Вялікага Княства Літоўскага са Швецыяй у 1625—1629 гадах ён ахвяраваў амаль усю сваю маёмасць на ўтрыманне войска зрабіўшы ўсё магчымае дзеля ўратавання Бацькаўшчыны.
Дзякуючы чыннасці* Льва Сапегі наша старадаўняе гаспадарства не толькі здолела захаваць сваю незалежнасць у складаны гістарычны момант але і перажыло новы перыяд эканамічнага і культурнага росквіту (Паводле І. Саверчанкі).

Зрабіце сінтаксічны разбор складаназалежнага сказа з даданай азначальнай часткай.
Растлумачце правапіс выдзеленых слоў.
Знайдзіце ў тэксце якасныя прыметнікі і ўтварыце ад іх усе магчымыя формы ступеней параўнання.
Праскланяйце ўласнае імя Леў Сапега.
Падрыхтуйце паведамленне, выкарыстаўшы інтэрнэт-рэсурсы, пра помнікі наступным гістарычным асобам: М. Клеафасу Агінскаму, Ф. Багушэвічу, У. Чарадзею, Рагнедзе і Ізяславу, А. Міцкевічу, Я. Драздовічу, С. Буднаму.

Практыкаванне 74

Прачытайце тэкст, растлумачце яго назву. Вусна перакладзіце тэкст на беларускую мову. Запішыце перакладзеныя на беларускую мову сказы, у якіх адасобленыя члены выражаны дзеепрыслоўнымі і дзеепрыметнікавымі зваротамі. Пракаменціруйце іх адасабленне. Памятайце, што пры перакладзе не ўласцівыя беларускай мове дзеепрыметнікі можна замяніць даданым сказам (делящийся — які дзеліцца), назоўнікам (управляющий — кіраўнік), прыметнікам (предшествующий — папярэдні).

Лён в стиле хай-тек

В современной экономике наиболее конкурентными являются отрасли, производящие уникальный товар из местного сырья. Поэтому центр тяжести белорусской экономики переносится на секторы, позволяющие использовать местное сырьё и национальные традиции производства. Одним из таких направлений может стать льняное производство.
Древние мудрецы говорили, что то, что не разделяется во времени, никогда не распадётся и в пространстве. Беларусь — единственная страна в мире, на гербе которой изображён цветущий лён. Лён за его несравненные качества, которые не смогут заменить другие растения, объявлен материалом XXI века. Износоустойчивость, сохранение тепла и прохлады летом — это известные достоинства льна.
Одежду, сшитую изо льна, носили и цари, и крестьяне. И сегодня более 70 процентов одежды создаётся с применением льняных волокон. Льняным маслом излечивают многие болезни. Лён — это и стратегическое сырьё, используемое для производства многокомпонентных материалов нового поколения. Беларусь по объёму производства льноволокна входит в пятёрку мировых лидеров, занимая четвёртое место после Китая, Франции и России (В. Семенчуков).

Запішыце па-беларуску выдзелены сказ як сказ з простай мовай у трох структурных варыянтах: простая мова разрываецца словамі аўтара, знаходзіцца пасля слоў аўтара і перад імі.

Практыкаванне 75

Запішыце сказы, устаўляючы ўтвораныя ад дзеясловаў дзеепрыметнікі, характэрныя для беларускай мовы. Абазначце суфіксы дзеепрыметнікаў. Раскажыце пра ўтварэнне і правапіс дзеепрыметнікаў. Растлумачце пастаноўку знакаў прыпынку.

1. Спецыялісты, (падрыхтаваць) для сферы робататэхнікі, найбольш (запатрабаваць) у спісе прафесій. 2. У Гомельскім дзяржаўным універсітэце імя Ф. Скарыны з’явілася IT-спецыяльнасць «(праграмаваць) мабільныя сістэмы» (фактычна — інжынеры-робататэхнікі). 3. Інжынеры-робататэхнікі — прафесіяналы з (забяспечыць) будучыняй. 4. Аналітыкі прыходзяць да (прагназаваць) меркаванняў: у хуткім часе будуць (перабудаваць) многія галіны эканомікі. 5. Перабудову распачалі вядучыя вытворцы смартфонаў — Apple i Huawei, якія выпусцілі мадэлі з (убудаваць) сістэмамі падтрымкі нейрасетак. 6. Пачынаецца сапраўдны бум (агучыць) памочнікаў, (інтэграваць) для ўваходжання чалавека ў «разумную» тэхнасферу. 7. Ужо (абнародаваць) прагноз па сусветным рынку робататэхнікі і беспілотных лятальных апаратаў на бліжэйшыя гады. 8. Айчынная сістэма адукацыі мае належную базу для падрыхтоўкі студэнтаў, якія будуць ствараць (робатызаваць) сістэмы. 9. Мы жывём у свеце новых тэхнічных магчымасцей, што дазваляе ствараць (праграмаваць) сістэмы. 10. Сёння патрэбны веды, (заснаваць) на гуманітарных і фізіка-матэматычных дысцыплінах (З часопіса «Беларусь»).

Паразважайце пра перспектывы замены настаўнікаў робатамі. Якія плюсы і мінусы магчымага развіцця гэтага працэсу вы бачыце?