§ 23. Элементы JavaScript для стварэння вэб-старонак

Практыкаванні

 

1. Стварыце вэб-старонку, на якой рэалізуйце праверку ведання геральдычных сімвалаў Беларусі (напрыклад, малюнкаў гербаў абласных цэнтраў). Аформіце старонку так, як паказана ва ўзоры. Змясціце на старонку малюнак і форму з тэстам, тэкставым полем і кнопкай. Пры ўводзе ў тэкставае поле адказу на пытанне, пацверджанне яго правільнасці павінна з'яўляцца ў дыялогавым акне. Выканаць заданне вам дапамогуць фрагменты кода, у якіх трэба запоўніць пропускі ў адпаведнасці з каментарыямі (пазначаныя чырвоным).

HTML:

<body>

  <div   >

    <form  >

      <p>У якога абласнога цэнтра Беларусі такі герб?

      </p>

      <input >

      <!-- тэкставае поле -->

      <input   >

      <!-- кнопка з апрацоўшчыкам падзеі -->

    </form>

  </div>

</body>

JS:

// аб'явіце масіў з назвамі абласных цэнтраў             

var numb = Math.floor(Math.random() * 6 + 1);

/* numb захоўвае нумар малюнка, які адпавядае часткі імені файла */

      var im;

// сфарміруйце імя файла малюнка (нумар + пашырэнне)

var insert = "<img class = \"pic\" src = \"" + im + "\">";

document.write(insert);

function  імя функцыі {

        if (умова супадзення адказу з назвай горада)

          // вывад у дыялогавае акно

      }

CSS: размясціце малюнак і форму па цэнтры старонкі.

Узор:

2. Стварыце вэб-старонку, якая апісвае адну са славутасцей Беларусі. Аформіце вэб-старонку так, як паказана ва ўзоры. На старонцы павінен быць адзін схаваны блок. Для афармлення выкарыстоўвайце адпаведныя малюнкі. Для гэтага:

  1. Дадайце тэгі, неабходныя для карэктнага адлюстравання вэб-старонкі ў браўзеры. Дадайце загаловак старонкі (тэг <title>), у якім пакажыце назву дакумента і прозвішча аўтара, напрыклад:
    Гервяты: работа Янкоўскага Яна.
  2. Прымяніце стылёвае апісанне для загалоўка дакумента (тэг <h1>). Справа ад загалоўка дадайце малюнак gray.gif, які будзе спасылкай на сайт vandrouka.by. Пры навядзенні мышы малюнак павінен мяняцца на active.gif.
  3. Вылучыце абзацы ў тэксце з дапамогай тэга <p>.
  4. Усё афармленне павінна быць зроблена з дапамогай стылявых апісанняў у файле z2.css, а скрыпты захаваны ў файле z2.js.
  5. Замяніце верхнія двукоссі на «ёлочки» (выкарыстоўвайце спецзнакі).
  6. Замяніце ўсюды, дзе трэба, звычайныя прабелы на непарыўныя, і знакі «мінус» — на працяжнік; зрабіце так, каб працяжнікі не адрываліся ад папярэдніх слоў (выкарыстоўвайце спецзнакі працяжніка і непарыўнага прабелу).
  7. Зрабіце блок, які плавае і змяшчае фота з подпісам. Подпіс павінна быць набрана шрыфтам без засечак (sans-serif), курсівам, памер 80 % ад памеру шрыфта асноўнага тэксту, знешніх водступаў (margin) няма.
  8. Аформіце схаваны блок, які ўключае тэкст, які апісвае якой-небудзь фрагмент славутасці. Прысвойце гэтаму блоку імя (id), устанавіце наступнае афармленне: колер фону #eeeeff; рамка сіняя, суцэльная, таўшчынёй 1px; водступы па баках 10px.
  9. У схаваны блок дадайце укладзены блок, які плавае і змяшчае фота фрагмента славутасці з подпісам. Афармленне подпісу павінна быць такое ж, як і для блока, які плавае, у бачным блоку (пункт 7).
  10. Стварыце апрацоўшчык падзей да тэксту «каталіцкая царква Святой Тройцы», які рэалізуе адлюстраванне схаванага блока на старонцы па пстрычцы па гэтым тэксце.
  11. Змясціце ў схаваны блок тэкставую спасылку (або кнопку) з тэкстам «Згарнуць», якая пры пстрычцы хавае блок.
  12. Унізе старонкі дадайце форму з тэкстам (пытаннем аб славутасці), тэкставым полем для ўводу адказу і кнопкай Адказаць. Вылучыце пытанне тлустым, ужыўшы стылёвае апісанне. Зрабіце так, каб пасля пстрычкі па кнопцы ў дыялогавым акне ў залежнасці ад адказу выводзілася паведамленне Правільна ці Няправільна.
  13. *Прымяніце да блокавых элементаў тэхналогіі Flexbox. (Вывучыце самастойна — https://tproger.ru/translations/how-css-flexbox-works/ .) Змяніце памеры акна браўзера. Пераканайцеся, што вёрстка адаптыўная.

3. 

Поўная версія (разгорнуты выгляд):