§ 23. Элементы JavaScript для стварэння вэб-старонак

Пытанні да параграфа

1. Якія аб'екты браўзера выкарыстоўваюцца ў скрыптах?

2. Метады якога аб'екта дазваляюць ствараць і змяняць элементы вэб-старонак?

3. Што называецца падзеяй? Прывядзіце прыклады падзей.

4. Што такое апрацоўшчык падзей?

5. Якое ключавое слова паказвае на аб'ект, да якога ўжываецца падзея?

6. Функцыя якога аб'екта вяртае спасылку на элемент па яго ідэнтыфікатары? Назавіце гэтую функцыю.

7. Што такое форма на вэб-старонцы?

8. Якія аб'екты могуць быць элементамі формы?

9. З дапамогай якога тэга ствараецца большасць элементаў формы?

10. Як можна рэалізаваць змену бачнасці элемента на вэб-старонцы?