§ 23. Элементы JavaScript для стварэння вэб-старонак

23.2. Форма. Элементы кіравання

Адзін з асноўных элементаў ўзаемадзеяння паміж карыстальнікам і вэб-старонкай — форма.

Формы дазваляюць карыстальніку ўвесці даныя, якія затым адпраўляюцца на сервер для іх далейшай апрацоўкі і захоўвання або выкарыстоўваюцца для абнаўлення інтэрфейса (напрыклад, даданне новага элемента або адкрыццё і закрыццё элемента).

Складаюцца формы з аднаго або некалькіх элементаў кіравання і некаторых дадатковых элементаў для структуравання формы. Элементамі формы могуць быць аднарадковыя або шматрадковыя тэкставыя палі, выпадаючыя спісы, кнопкі, флажкі, пераключальнікі:

1. Аднарадковае тэкставае поле(text).
Валодаюць уласцівасцямі: name (імя аб'екта); value (уведзены тэкст); defaultValue (тэкставы радок, зададзены па змоўчанні). Адразу пасля адлюстравання поля рэдагавання ўласцівасці defaultValue і value захоўваюць аднолькавыя радкі.
Метады: focus() — перадае фокус уводу полі рэдагавання (поле становіцца актыўным, уключаецца тэкставы курсор, чакаецца ўвод тэксту); blur() — выключае фокус; select() —  вылучае змесціва поля.
2. Кнопкі (button, reset, submit).
Валодаюць уласцівасцямі: name (імя аб'екта); value (надпіс на кнопцы). Метад: click() — выклік гэтага метаду тоесны пстрычцы мышшу па кнопцы.
3. Флажок (checkbox).
Акрамя ўласцівасцей name і value, валодае ўласцівасцю checked (стан сцяжка: true — флажок устаноўлены, false — флажок не ўстаноўлены).
Метад: click() — выклік гэтага метаду змяняе стан флажка.
4. Пераключальнік (radio).
Валодае ўласцівасцямі name, value і checked, а таксама ўласцівасцю length (колькасць пераключальнікаў у групе).
Метад: click() — выклік метаду ўключае пераключальнік.
5. Выпадальны спіс(select).

Большасць элементаў формы ствараюцца тэгам . Выгляд элемента вызначае значэнне асноўнага атрыбута type тэга Разгледзьце прыклады 23.7 — 23.9.

Пры стварэнні вэб-дадаткаў важна сур'ёзна ставіцца да бяспекі, асабліва, калі даводзіцца мець справу з атрыманнем даных ад карыстальнікаў. Нельга спадзявацца на тое, што карыстальнікі заўсёды будуць уводзіць у формы правільныя значэнні.

Праверка даных формы (валідацыя формы) дазваляе пераканацца ў тым, што форма запоўнена правільна. У прыкладзе 23.10 па націску на кнопку «Проверить» у дыялогавае акно выводзіцца паведамленне аб стане флажка.

Прыклад 23.7. Заданне элементаў кіравання з дапамогай тэга .

1) Тэкставае поле:

2) Кнопка:

3) Пераключальнікі:

4) Флажкі:

Прыклад 23.8. Стварэнне формы з тэкставым полем і кнопкай.

1) Html-код:

Колькі будзе 97 + 16?

2) Скрыпт:

function check(){

if (calc.rez.value == "113")

alert("Правільна!");

else alert("Няправільна!");

3) Старонка з варыянтамі запаўнення тэкставага поля і дыялогавыя вокны з адпаведным вынікам:

Прыклад 23.9. Стварэнне формы з флажком і кнопкай.

1) Html-код:

Флажок

Стан флажка можна

змяніць і гэтай кнопкай

2) Старонкі з флажком у розных станах:

Прыклад 23.10. Праверка стану флажка.

1) Скрыпт:

function click() {

if(document.f.ch.checked==false)

alert("Калі ласка, адзначце

згоду");

else

alert("Ваша згода

прынята");

2) Html-код:

Валідацыя формы дазваляе

пераканацца ў тым, што

форма запоўнена правільна!

Согласен