§ 22. Асновы мовы JavaScript

Пытанні да параграфа

1. Якія дынамічныя паводзіны вэб-старонкі рэалізуюць з дапамогай мовы JavaScript?

2. З сінтаксісам якой мовы праграмавання падобны сінтаксіс мовы JavaScript?

3. Якім чынам можна ўкараніць скрыпт у html-дакумент?

4. У чым розніца паміж скрыптам, размешчаным у загалоўку html-дакумента, і скрыптам, размешчаным у целе html-дакумента?

5. Якія метады выкарыстоўваюцца для арганізацыі ўводу-вываду ў дыялогавыя вокны? У чым іх адрозненне?

6. Якое пашырэнне маюць файлы, якія змяшчаюць скрыпты?

7. Якія магчымасці адладкі скрыптоў маюць браўзеры?

8. Якія тыпы даных вызначаны ў мове JavaScript?

9. Як абвяшчаюцца пераменныя ў мове JavaScript?

10. У чым заключаецца дынамічнасць тыпаў даных у мове JavaScript?

11. Якія тыпы даных выкарыстоўваюцца для захоўвання лікаў, радкоў? У чым асаблівасці іх выкарыстання?

12. У чым заключаецца яўнае і няяўнае пераўтварэнне тыпаў даных?

13. Якія тыпы даных з'яўляюцца аб'ектамі ў мове JavaScript?

14. Да якіх тыпаў даных могуць быць створаны аб'екты абгорткі?