§ 12. Падрыхтоўка камп'ютарнай графікі

Прыклад 12.1. Стварэнне калажа «Гісторыя любімага горада» з фатаграфій, якія былі састараны.

Калаж (фр. coller — прыклейванне) — гэта стварэнне кампазіцыі з разнастайных элементаў.

  1. Адкрыць адну з фатаграфій у рэдактары GIMP. Пры неабходнасці выканаць кадраванне і/або змяніць памер малюнка.
  2. Стварыць новы слой, роўны па памеры самой фатаграфіі, і змясціць яго пад фатаграфію. Выбраць белы колер для слоя:

  3. Змяніць памер слоя з фатаграфіяй. Выбраць з кантэкстнага меню слаі з фатаграфіяй «Памер слоя». Задаць такія памеры малюнка, каб ён стаў крыху меншым за белы слой, які знаходзіцца ззаду:

  4. Стварыць рамку вакол фатаграфіі. Для гэтага вылучыць слой з фатаграфіяй (Выделение/Выделить все) і выканаць «Правка/Обвести выделенное». Задаць таўшчыню ліній:

  5. Зняць вылучэнне (Выделение/Снять выделение) і аб'яднаць слой з фатаграфіяй і белы слой.
  6. Прымяніць да малюнка аперацыю абескаляроўвання (Цвет/Обесцвечивание/ Обесцвечивание…):

  7. Змяніць тон малюнка (Цвет/ Тонирование…):

  8. Наладзіць яркасць і кантраст малюнка  «Цвет/Яркость-Контраст…»:

  9. Захаваць малюнак (Файл/ Экспортировать как…) у папку, у якую па ходзе выканання работы будуць захоўвацца іншыя, аналагічна апрацаваныя фатаграфіі.
  10. Стварыць новы малюнак (Файл/Создать проект…):

  11. Перамясціць з папкі ўсе гатовыя малюнкі на палатно новага малюнка. Для павароту выкарыстаць каманду меню «Слой/Преобразования/Произвольное вращение…».
  12. Стварыць цень пад кожнай з фатаграфій (Фильтры/Свет и Тень/ Отбросить тень…):

  13. Аб'яднаць усе фатаграфіі з асноўным слоем, які знаходзіцца пад імі (Изображение/Свести изображение).
  14. Дадаць асвятленне (Фильтры/Свет и Тень/Освещение…):

  15. Дадаць эфект (Фильтры/Имитация/ Применить текстуру холста…):

  16. Захаваць вынік у фармаце JPEG.

Прыклад 12.2. Стварэнне тэкстуры з літар.

Тэкстура — малюнак, які прайгравае візуальныя ўласцівасці якіх-небудзь паверхняў або аб'ектаў.

  1. Стварыць новы малюнак памерам 640 х 480 пікселяў.
  2. У дыялогу выбару колеру (адкрыць пстрычкай па ) устанавіць колер: .
  3. Стварыць тэкставы слой. Выбраць шрыфт з выгнутымі лініямі — Vivaldi Italic Condensed, колер #ffffff, памер 30 пікселяў. Напісаць літару.
  4. Дубляваць тэкставы слой (Слой/Создать копию слоя). Адлюстраваць копію слоя па гарызанталі інструментам «Зеркало» і перамясціць.
  5. Аб'яднаць два слоі з літарамі.
  6. Дубліраваць слой з літарамі і адлюстраваць яго па вертыкалі (інструмент «Зеркало» з утрыманнем Ctrl). Перамясціць копію слоя. Аб'яднаць слаі.
  7. У кантэкстным меню слоя з узорам з літар выбраць пункт  і скапіраваць вылучаны ўзор. Выключыць бачнасць слоя з узорам.
  8. Стварыць новы празрысты слой «Мозаика». Выбраць інструмент , у яго параметрах вызначыць заліванне з дапамогай тэкстуры:

    У меню выбару тэкстуры выбраць «Буфер обмена» (верхні левы квадрацік):
  9. Уставіць узор з буфера абмену на новы слой. Выключыць бачнасць устаўленага слоя.
  10. Заліць слой «Мозаика» узорам (інструмент  ).
  11. Стварыць новы слой «Черный». Устанавіць чорны колер пярэдняга плана. Заліць слой пры дапамозе інструмента «Градиент» з параметрамі:

  12. Стварыць новы слой «Белый». Устанавіць белы колер пярэдняга плана. Заліць яго пры дапамозе інструмента «Градиент» з параметрамі:

    Устанавіць для слоя «Белый» рэжым «Перекрытие»:

  13. Выдаліць слаі з адключанай бачнасцю. Перамясціць слой «Мозаика» па-над астатніх слаёў і змяніць рэжым змешвання на «Перекрытие».
  14. Звесці слаі малюнка. Экспартаваць малюнак у фармат PNG.

Прыклад 12.3. Мадэляванне планеты Зямля на фоне Млечнага Шляху.

  1. Адкрыць паслядоўна малюнкі як слаі (Файл/Открыть как слои…).
  2. Перамясціць уніз слой «Млечный путь», актываваць слой «Земля».
  3. Надаць рэльеф малюнку (Фильтры/Свет и тень/Освещение…). Для гэтага ў дыялогу «Освещение» перайсці на ўкладку «Карта рельефа», выбраць «Использовать рельефное изображение» і ўстанавіць значэнне для максімальнай вышыні:

  4. Змяніць памеры карты Зямлі з дапамогай інструмента. Для выкарыстання ў далейшым гэтага малюнка як праекцыі на сферу патрабуецца выраўнаваць шырыню і вышыню слоя. Каб гэта можна было зрабіць, трэба разарваць ланцужок, які захоўвае прапорцыі:

  5. Наладзіць фільтр для праекцыі (Фильтры/Проекция/Проекция объекта...). У дыялогу «Проекция» выбраць «Прозрачный фон» і ў выпадальным спісе «Проекция на» выбраць «Сферу». Націснуць на кнопку . Перайсці на ўкладку «Ориентация»  і змяніць значэнні ў раздзеле «Вращение».
  6. Прымяніць праекцыю карты зямлі на сферу.
  7. Схаваць слой «Земля» і актывізаваць слой «Облака». З дапамогай інструмента  зрабіць малюнак квадратным, змяніўшы значэнне шырыні слоя:

  8. Прымяніць да слоя «Облака» праекцыю на сферу.
  9. Перамясціць сферы так, каб яны знаходзіліся над слоем «Млечный путь». Выканаць абрэзку для слаёў «Облака» і «Земля» (Слой/Обрезать до содержимого).
  10. Павялічыць памер слоя «Млечный путь» (Слой/Размер слоя):

  11. Змяніць памер палатна (Изображение/Холст по размеру слоев).
  12. Інструментам   паменшыць памеры слоя «Облака», захоўваючы прапорцыі (пры замкнёным ланцужку):

  13. У кантэкстным меню слоя «Земля» выбраць . Інвертаваць вылучэнне (Выделение/ Инвертировать).
  14. Актываваць слой «Облака». Перамясціць сферу з воблакамі так, каб яна цалкам перакрывалася зямлёй. Націснуць Delete. Інвертаваць вылучэнне.
  15. Актываваць слой «Земля». Стварыць новы празрысты слой. Устанавіць чорны колер пярэдняга плана. Заліць яго пры дапамозе інструмента «Градиент» з параметрамі:

    Працягнуць градыент з цэнтра светлай плямы на карце да мяжы вылучэння. Навесці курсор на лінію градыенту і перамясціць белую кропку, якая з'явілася, у раён сярэдзіны Аравійскага паўвострава. Націснуць Enter.
  16. Стварыць новы празрысты слой. Выканаць «Правка/Обвести выделенное». У дыялогу «Обвести выделенную область» устанавіць значэнні:

  17. Зняць вылучэнне. Прымяніць «Фильтры/Размытие/Гауссово размытие», устанавіўшы размыццё:

  18. Змяніць колер атмасферы, выканаўшы таніраванне (Цвет/Тонирование):

  19. Для слоя #1 устанавіць значэнне непразрыстасці (6). Уключыць сувязь (ланцужка) для чатырох верхніх слаёў.
  20. Актываваць слой «Земля». Змяніць памеры з дапамогай інструмента :

  21. Актываваць слой «Млечный Путь». Выканаць карэкцыю яркасці і кантрасту (Цвет/Яркость-Контраст…):

  22. Змясціць слой «Облака» над слоем «Земля» і ўстанавіць для яго рэжым «Только светлое».
  23. Перамясціць малюнак планеты Зямля. Звесці слаі і захаваць вынік у фармаце JPEG.

Прыклад 12.1.

1

2

3

4

5

6

7

8

9

10-11


12

13

14

15

Прыклад 12.2.

1-2

3


4

5

6

7


8

9


10

11

12

13

14

  Прыклад 12.3.

1

2

3

4

5

6

7

8

9

10-11

12

13

14

15

16-18

19

20

21

22

23