§ 10. Карэкцыя растравых малюнкаў

10.2. Рэтуш і вылучэнне фрагментаў малюнкаў

Рэтуш — гэта дбайная прапрацоўка дэталяў малюнка. Адрозніваюць некалькі відаў рэтушы:

  • касметычная рэтуш — ліквідацыя дэфектаў скуры, наданне выразнасці рысам твару (прыклад 10.8);
  • рэстаўрацыя — выдаленне надрываў і загібаў, колеравых плям і г. д. (прыклад 10.9);
  • кампазіцыйная рэтуш — выдаленне і даданне элементаў, змяненне фону (прыклад 10.10).

Рэдактар GIMP забяспечвае магчымасць выпраўлення лакальных дэфектаў з дапамогай спецыяльных інструментаў.

Інструмент

Прызначэнне

Выбарачнае капіраванне

Выдаленне мелкіх дэфектаў

Выбарачнае размыццё або павелічэнне рэзкасці

Выбарачнае размазванне пэндзлем

Асвятленне або зацямненне выбраных участкаў

Наладзіць уласцівасці гэтых інструментаў (непразрыстасць, форму і памер пэндзля і г. д.) дазваляе вобласць параметраў інструментаў (гл. Дадатак).

Для пераносу малюнка з аднаго ўчастка на другі можна выкарыстоўваць інструмент . Участак-аснова задаецца пстрычкай пры ўтрымліванні клавішы Ctrl. Затым неабходна перанесці атрыманы ўзор на патрабаваны ўчастак, выкарыстоўваючы прыём, аналагічны маляванню пэндзлем (прыклад 10.11).

Інструмент  вельмі падобны на інструмент «Штамп». Узор, які быў атрыманы з дапамогай інструмента «Лечебная кисть»,  пераносіцца з улікам пікселяў, якія акружаюць месца прызначэння. Таму вынік атрымліваецца больш размытым (прыклад 10.12). Тыповы прыклад выкарыстання гэтага інструмента пры рэтушы фатаграфій — разглажванне маршчын на тварах.

Пры карэкцыі фатаграфій бывае неабходна размыццё задняга плана, каб некаторыя дэталі не адцягвалі ад асноўнага аб'екта (прыклад 10.13). Для лакальнага размывання або павелічэння рэзкасці можна выкарыстоўваць інструмент . Пры шматразовым правядзенні пэндзля па тым жа ўчастку эфект размытасці або рэзкасць будуць узмацняцца. Выкарыстанне інструмента ў рэжыме «Резкость» можа даць добры эфект пры злёгку падвышанай рэзкасці, але празмернае прымяненне будзе ствараць шум (з'явяцца «лішнія» пікселі).

Для запаўнення разрыву паміж двума каляровымі абласцямі выкарыстоўваецца інструмент . Выкарыстанне гэтага інструмента нагадвае маляванне пальцам. Па змоўчанні пэндзаль інструмента забірае колер, па якім прасоўваецца, і змешвае яго з сустрэтым на шляху колерам (прыклад 10.14).

Пры выкарыстанні інструмента пэндзаль асвятляе або зацямняе асобныя ўчасткі малюнка (прыклад 10.15).

Часта пры апрацоўцы малюнкаў трэба працаваць не з усім малюнкам, а толькі з некаторай яго вобласцю (фрагментам). Для вылучэння фрагментаў малюнка ў рэдактары GIMP выкарыстоўваюцца некалькі інструментаў:

Выкарыстанне інструментаў  і  аналагічна выкарыстанню такіх жа інструментаў у іншых графічных рэдактарах.

Інструмент  дае магчымасць ствараць вылучэнні, малюючы іх курсорам мышкі. Гэты інструмент можна выкарыстоўваць двума спосабамі: вылучаць вобласць, абмежаваную ламанай лініяй (пстрычкамі ў вузлах ламанай) або вылучаць адвольную вобласць (абводкай пры націснутай клавішы мышы) — прыклад 10.16. У абодвух выпадках двайная пстрычка па канчатковай кропцы ўтварае замкнёны контур вылучэння. Свабоднае вылучэнне зручна выкарыстоўваць для «чарнавой намёткі» вылучэння, але для дакладнага вылучэння яно не вельмі падыходзіць.

Інструменты  і  выкарыстоўваюцца для вылучэння абласцей аднаго колеру або блізкіх колераў.

Выкарыстанне інструмента «Выделение смежных областей» (Чароўная палачка) дазваляе вылучыць звязаную вобласць вакол пачатковай кропкі, якая выбіраецца пстрычкай. Гэты інструмент падыходзіць для вылучэння аб'ектаў з рэзкімі бакамі. Важным параметрам гэтага інструмента з'яўляецца «Порог». Гэты параметр вызначае дыяпазон колераў у момант націску на пачатковую кропку. Чым вышэй парог, тым больш канчатковае вылучэнне (прыклад 10.17).

Інструмент «Выделение по цвету» выкарыстоўваецца для вылучэння пікселяў падобных колераў ва ўсім малюнку (прыклад 10.18). Таксама як пры выкарыстанні інструмента «Выделение смежных областей», вылучэнне з дапамогай гэтага інструмента пачынаецца са пстрычкі ў пачатковай кропцы.

Пры выкарыстанні інструментаў «Выделение смежных областей» і «Выделение по цвету» контур вылучэння можна перамяшчаць з дапамогай клавіш кіравання курсорам клавіятуры.

Прыклад 10.8. Касметычная рэтуш.

Прыклад 10.9. Рэстаўрацыя фатаграфіі (правая частка).

Прыклад 10.10. Выдаленне элементаў фону.

Зыходны малюнак

Вынік

Прыклад 10.11. Ужыванне інструмента .

Атрыманне ўзору

Перанос копіі ўзору

Прыклад 10.12. Параўнанне ўжывання інструментаў  (злева) і   (справа).

Прыклад 10.13.  Ужыванне інструмента .

Зыходны малюнак

Вынік

Для фрагментаў колераў на заднім плане інструмент «Размытие» ужыты з наладамі: жорсткасць — 75, сіла — 80.

Прыклад 10.14. Ужыванне інструмента .

Зыходны малюнак

Вынік

Прыклад 10.15. Ужыванне інструмента .

Зыходны малюнак

Вынік (асвятленне)

Прыклад 10.16. Ужыванне інструмента .

Вылучэнне ломанай лініяй

Вылучэнне адвольнай вобласці

Прыклад 10.17. Ужыванне інструмента .

Параметр «Порог» — 15:

Параметр «Порог» — 53:

Прыклад 10.18. Ужыванне інструмента .

Параметр «Порог» — 100: