§ 8. Паняцце камп'ютарнай графікі. Колеравыя мадэлі

Практыкаванні

    

1. Запішыце адпаведныя коды наступным колерам у колеравай мадэлі RGB:

а) чорны;

б)  белы;

в) чырвоны;

г)  пурпурны;

д)  жоўты.

2. Адкрыйце файл. У графічным рэдактары Paint дапоўніце малюнак колерам, зададзеным у колеравай палітры RGB у адпаведнасці са схемай і табліцай. Захавайце змены ў файле.

 

1

2

3

4

5

R

200

180

150

150

215

G

125

230

180

200

80

B

40

30

50

225

25

3. Адкрыйце файл. У графічным рэдактары Paint дапоўніце малюнак колерам, зададзеным у колеравай палітры HSB у адпаведнасці са схемай і табліцай. Захавайце змены ў файле.

 

1

2

3

4

5

H

130

130

220

230

160

S

240

145

100

175

0

B

110

190

105

135

120

4. Намалюйце ў графічным рэдактары Inkscape пяцівугольнік сіняга колеру і круг зялёнага колеру, устанавіўшы колер у адпаведнасці з RGB-мадэллю. Захавайце малюнак у фармаце PNG. Вызначце скажэнне колеру пры пераходзе да колеравай мадэлі CMYK. Для гэтага:

  1. Зрабіце копіі экрана для малюнка пры адлюстраванні кода колеру для кожнай фігуры ў мадэлях RGB і CMYK.
  2. Раздрукуйце малюнак на прынтары.
  3. Адсканіруйце раздрукаваны малюнак.
  4. Адкрыйце малюнак у графічным рэдактары.
  5. Параўнайце код колеру для кожнай фігуры ў мадэлі RGB (для выбару колеру можна скарыстацца інструментам «піпетка», вылучыўшы перад гэтым малюнак).