§ 8. Паняцце камп'ютарнай графікі. Колеравыя мадэлі

Пытанні да параграфа

1. Што такое камп'ютарная графіка?

2. Якія колеры з'яўляюцца першапачатковымі для колеравых мадэляў RGB і CMYK?

3. У якіх выпадках выкарыстоўваюцца колеравыя мадэлі RGB і CMYK?

4. Чаму пры друку на прынтары даводзіцца выкарыстоўваць іншыя колеры, чым для колеравага адлюстравання на экране камп'ютара?

5. Якімі характарыстыкамі колеру аперыруе колеравая мадэль HSB?

6. Якую мадэль зручна выкарыстоўваць для рэдагавання малюнкаў?

7. Якая колеравая мадэль выкарыстоўваецца як пасрэднік для пераходу паміж колеравымі мадэлямі?