§ 20. Стварэнне дадаткаў

Практыкаванні

1. Дапоўніце праект Блакнот наступнымі магчымасцямі.

  1. Пункт меню Захаваць файл замяніць двума: «Захаваць» і «Захаваць як…».
  2. Дадаць пункт меню «Пераносіць па словах».
  3. Дадайце магчымасць кіравання палосамі пракруткі: усталяваць гарызантальную, вертыкальную, абедзве.
  4. *Дадайце наступныя дыялогі: Параметры старонкі, Друк, Пошук, Замена і адпаведныя пункты ў меню.
  5. Дадайце кантэкстнае меню для кіравання кампанентам Memo. Каманды кантэкстнага меню, каманды асноўнага меню, якія дубліруюць, павінны выклікаць тыя ж апрацоўшчыкі.
  6. Прапануйце свае магчымасці.

2. Для праекта Графічны рэдактар дадайце наступныя магчымасці:

  1.  Маляваць адрэзкі, авалы і прамавугольнікі.
  2.  Выбіраць спосаб заліўкі: перафарбоўванне колеру або да контуру.
  3.  Прапануйце свае магчымасці.

3. Для праекта Калькулятар дадайце наступныя магчымасці:

  1.  Магчымасць работы з рэчавымі лікамі.
  2.  Магчымасць вылічаць значэннi функцый: здабыванне квадратнага кораня, узвядзенне ў квадрат, трыганаметрычныя функцыі (для градусаў і радыян) і інш.
  3. *Магчымасць пераводу лікаў у іншыя сістэмы злічэння.
  4.  Прапануйце свае магчымасці.

4*. Стварыце праект гульні на клеткавым полі. Магчымыя варыянты:

  1. Сапёр.
  2. Пятнашкі (Гульня 15).
  3. Парныя малюнкі.
  4. Марскі бой.
  5. Свой варыянт гульні.