§ 19. Кампаненты для работы з базамі даных

19.1. Тэхналогія ADO

Сістэмы кіравання базамі даных (СКБД) — гэта праграмныя сродкі, прызначаныя для стварэння, напаўнення, абнаўлення і выдалення баз даных. Па рэалізацыі СКБД можна вылучыць тры асноўных выгляда (прыклад 19.1). Заказныя СКБД патрабуюць істотных выдаткаў пры распрацоўцы, аднак заказныя СКБД у максімальнай ступені ўлічваюць спецыфіку працы заказчыка (таго ці іншага прадпрыемства), іх інтэрфейс звычайна інтуітыўна зразумелы карыстальнікам і не патрабуе ад іх спецыяльных ведаў.

Асяроддзе праграміравання C++Builder валодае магутнымі сродкамі для распрацоўкі СКБД (прыклад 19.2).

Мы будзем разглядаць працу з БД, заснаваную на тэхналогіі ADO. І хоць хуткасць доступу да даных, якая забяспечваецца тэхналогіяй ADO, ніжэй, чым пры выкарыстанні іншых тэхналогій, яна не патрабуе ўстаноўкі дадатковых праграмных сродкаў.

Тэхналогія ADO (ActiveX Data Object) забяспечвае механізм доступу да даных, які распрацаваны карпарацыяй Microsoft, з дапамогай якога можна звязвацца з рознымі данымі дадаткаў Microsoft. Дазваляе прадстаўляць даныя з разнастайных крыніц (рэляцыйных баз даных, тэкставых файлаў і г. д.) у аб'ектна-арыентаваным выглядзе.

У адпаведнасці з тэрміналогіяй ADO любая крыніца даных з'яўляецца сховішчам даных. Дадатак узаемадзейнічае са сховішчам даных з дапамогай інтэрфейса OLE. Для кожнага тыпу сховішча даных выкарыстоўваецца свой інтэрфейс ADO. Інтэрфейс забяспечвае зварот да даных сховішча з запытамі, інтэрпрэтацыю службовай інфармацыі, якая вяртаецца, і вынікаў выканання запытаў для перадачы іх дадаткам (прыклад 19.3).

Ужываючы тэхналогію ADO, можна ў якасці сховішча даных выкарыстоўваць базы даных, створаныя ў MS Access (прыклад 19.4). Файл БД павінен мець фармат MBD.

Прыклад 19.1. Класіфікацыя СКБД:

Прыклад 19.2. Тэхналогіі працы з БД, якія падтрымліваюцца ў С++Builder:

Прыклад 19.3. Механізм тэхналогіі ADO:

 

Прыклад 19.4. Перавагі БД MS Access:

1) Усе табліцы БД захоўваюцца ў адным файле, што палягчае стварэнне рэзервовых копій, пераноснасць на іншыя камп'ютары.

2) Палі ў табліцы можна называць па-руску.