§ 16. Кампаненты для работы са спісамі радкоў
16.3. Кампанент ListBox
Кампанент спіс — ListBox прызначаны для выбару адной або некалькіх радкоў у спісе. На панэлі кампанентаў Standard кампанент Спіс намаляваны ў выглядзе , імя аб'екта — ListBox. Кампанент ListBox, змешчаны на форму, атрымлівае імя ListBoxN, дзе N — нумар 1, 2, 3… (прыклад 16.6). Асноўная ўласцівасць кампанента ListBox, якая змяшчае тэкст акна ў выглядзе спіса радкоў — уласцівасць Items, належыць да тыпу TSring. Пачатковае значэнне спіса радкоў можна задаць на этапе праектавання. Для гэтага трэба націснуць кнопку каля ўласцівасці Items у акне інспектара аб'ектаў. Пры гэтым адкрыецца акно рэдагавання спісаў радкоў (String List Editor). Гэта ж акно выкарыстоўвалася для запаўнення радкоў кампанента Memo. Пры выкананні праграмы для змены змесціва акна кампанента ListBox прымяняюцца метады класа TString. Спіс можа мець некалькі слупкоў. Пры запаўненні бягучага слупка радкамі данізу, чарговы радок будзе адлюстроўвацца ў новым слупку. Некаторыя ўласцівасці кампанента ListBox прыведзены ў прыкладзе 16.7. Прыклад 16.8. Стварыць спіс часоў года. Пры выбары часу года пералічваць месяцы, якія адносяцца да гэтага часу года. Этапы выканання задання
Кампанент ListBox аўтаматычна дадасць паласу пракруткі, калі колькасць радкоў не змяшчаецца па вышыні кампанента. Калі колькасць слупкоў не ўстаноўлена (значэнне Columns па змоўчанні роўна 0), то ўзнікае вертыкальная паласа прагорткі. Калі колькасць слупкоў у кампаненце больш за нуль, то ўзнікае гарызантальная паласа пракруткі і даныя дадаюцца ў новы слупок. Вышыня кожнага радка роўная ItemHeight. Калі трэба, каб пры даданні новага радка паласа пракруткі дакладна не ўзнікла, гэты памер трэба дадаць да вышыні кампанента. |
Прыклад 16.6. Кампанент ListBox на форме: Прыклад 16.7. Некаторыя ўласцівасці кампанента ListBox:
Прыклад 16.8. Форма на этапе праектавання: Апрацоўшчык падзеі OnClick для кампанента ListBox.
Дадатак у час працы: |