§ 14. Інтэрактыўная графіка

Практыкаванні

  

1. Дадайце ў праект з прыкладу 14.2. пералічаныя магчымасці:

  1. Выбар колеру для малявання «сердечка».
  2. Кнопку «Очистка», якая будзе чысціць вобласць малявання (намаляваць прамавугольнік белага колеру, які супадае па памерах з кампанентам Image).

2. Пабудуйце наступныя малюнкі ў залежнасці ад даных, уведзеных карыстальнікам. Для кожнага малюнка зрабіце праверку таго, што яно змесціцца ў вобласць малявання.

  1. Намаляваць на экране квадрат, з бакамі паралельнымі бакам экрана. Даўжыня боку квадрата ўводзіцца, месцазнаходжанне верхняга левага вугла вызначаецца клікам мышы.
  2. Намаляваць на экране прамавугольную трапецыю. Даўжыні асноў, вышыні і каардынаты верхняга левага вугла трапецыі ўводзяцца. (Трапецыю размясціць так, каб яе асновы былі раўналежныя адной з бакоў экрана.)
  3. Намаляваць на экране два квадрата, з бакамі паралельнымі бакам экрана. Адзін з квадратаў ляжыць у іншым, так што квадраты маюць агульны цэнтр (пункт перасячэння дыяганалей). Даўжыні бакоў квадратаў уводзяцца, цэнтр квадрата вызначаецца клікам мышы.
  4. Намаляваць на экране ромб. Даўжыні дыяганалей ромба ўводзяцца, каардынаты пункту перасячэння дыяганалей вызначаюцца клікам мышы. (Ромб размясціць так, каб яго дыяганалі былі раўналежныя бакам экрана.)
  5. Намаляваць на экране квадрат, з бакамі паралельнымі бакам экрана. Даўжыня боку квадрата і каардынаты верхняга левага вугла ўводзяцца. Апісаць акружнасць вакол квадрата.
  6. Намаляваць на экране трохвугольнік, які зададзены каардынатамі сваіх вяршынь. Правесці медыяны трохвугольніка. Пункт перасячэння медыян вылучыць кантрасным колерам. (Пабудаваць круг радыусу 3.)

3. Дадайце ў праект з прыкладу 14.3. наступны:

  1. Выбар колеру і памеру для малявання «сердечка».
  2. Кампанент CheckBox, з дапамогай якога можна вызначыць, што колер будзе задавацца выпадковым чынам.
  3. Кампаненты CheckBox, з дапамогай якіх можна выбіраць уздоўж якой мяжы Image (злева, справа, зверху, знізу, па дыяганалі) маляваць «сердечки».

4. Змяніце праект прыкладу з 14.3 так, каб маляваліся не «сердечки», а наступныя фігуркі. Прадумайце кіраванне вываду малюнка на экран.

  1. квадрацікі;
  2. роўнастаронні трохвугольнікі;
  3. грыбочкі: 
  4. пірамідкі: 
  5. флажкі: 
  6. прапануйце свае фігуркі.

5. Дадайце магчымасць заліўкі хаты растравым малюнкам (змяніць праект з прыкладу 13.8).

Прыкладны выгляд формы

Клік мышшу па малюнку, калі CheckBox не актыўны

Клік мышшу па малюнку, калі CheckBox актыўны

Вынік зафарбоўкі