§ 14. Інтэрактыўная графіка

14.1. Паняцце аб інтэрактыўнай графіцы

У залежнасці ад ступені ўзаемадзеяння карыстальніка з камп'ютарам пры пабудове малюнка, камп'ютарная графіка падзяляецца на два асноўных класа: пасіўную (пакетную) і інтэрактыўную камп'ютарную графіку.

Пры пасіўнай графіцы камп'ютар выводзіць на экран папярэдне падрыхтаваны малюнак, і карыстальнік не можа непасрэдна кіраваць малюнкам да таго часу, пакуль ён не з'явіцца на экране. Малюнак можа быць як простым (напрыклад, графік функцыі на зададзеным прамежку), так і вельмі складаным (напрыклад, візуалізацыя вынікаў мадэлявання працэсу палёту касмічнага карабля).

Пры інтэрактыўнай камп'ютарнай графіцы мяркуецца магчымасць працы з малюнкам у форме дыялогу ў рэжыме рэальнага часу. Пры гэтым карыстальнік можа ўносіць змены ў малюнак непасрэдна ў працэсе яго прайгравання. Напрыклад, пабудова графіка функцыі можа адбывацца ў інтэрактыўным рэжыме, калі ў карыстальніка ёсць магчымасць задаваць межы прамежку, мяняць каэфіцыенты ва ўраўненні або змяняць функцыю (прыклад 14.1).

Пры стварэнні інтэрактыўнай графікі карыстальнік можа выконваць наступныя дзеянні:

  • заданне значэнняў параметраў для формы, памеру, колеру малюнка;
  • змяненне маштабу малюнка;
  • павароты і зрухі малюнка;
  • увод і рэдагаванне асобных элементаў малюнка.

Дыялог звычайна здзяйсняецца ў выглядзе ўводу або выбару каманд, якія змяшчаюць лікавыя значэння, імёны, каардынаты, адвольны тэкст і т. п.

У асяроддзі CBuilder выбар каманд можна здзяйсняць з дапамогай элементаў кіравання: кнопак, тэкставых палёў, пераключальнікаў і г. д.

Прыклад 14.1. Пасіўная графіка — графік функцыі y = x2sin(x) на прамежку
[-10; 10].

Інтэрактыўнае кіраванне працэсам пабудовы графіка функцыі[1]:

Вынік:



[1] https://math.semestr.ru/math/plot.php

Прыкладам інтэрактыўнай графікі з'яўляецца праект[1] «Набярыце Месяц (Dial A Moon)», дзе можна ўказаць дату і час і ўбачыць, у якой фазе знаходзіцца месяц. Падборка цікавых праектаў інтэрактыўнай графікі сабрана на сайце «Прафесійны канструктар лэндынгаў для бізнесу».[2] (Лэндынг — аўтаномная інтэрнэт-старонка, на якую патэнцыйны кліент трапляе пасля кліку па рэкламнай аб'яве або ў выніку пошуку).

Паводле даследаванняў, чалавек запамінае каля 10% інфармацыі, якую чуе, 20% ад прачытанага. Людзі запамінаюць каля 80% таго, што бачаць і робяць. У гэтым выпадку аб'ядноўваюцца два канала ўспрымання інфармацыі: візуальны і кінэстэтычны (адчуванні становішча і руху органаў цела). Інтэрактыўная інфаграфіка прымушае чалавека здзяйсняць якія-небудзь мэтанакіраваныя дзеянні падчас чытання, што значна палягчае перадачу і засваенне інфармацыі.


[1] https://svs.gsfc.nasa.gov/cgi-bin/details.cgi?aid=4236

[2 https://lpgenerator.ru/blog/2017/11/30/luchshie-primery-ispolzovaniya-interaktivnoj-infografiki-na-lendingah/