§ 7. Работа са стандартнымі дыялогамі

7.1. Стандартныя дыялогі

Практычна любы дадатак Windows выкарыстоўвае стандартныя дыялогі, убудаваныя ў аперацыйную сістэму, для адкрыцця і захавання файлаў, выбару атрыбутаў шрыфту або ўстаноўкі колеру, пошуку тэксту, друку. У бібліятэку VCL уключаны кампаненты, якія рэалізуюць адпаведныя вокны Windows. Яны размешчаны на панэлі Dialogs (прыклад 7.1). У прыкладзе 7.2 прыведзены пералік кампанентаў для рэалізацыі стандартных дыялогаў Windows.

Аб'екты, якія прадстаўлены на старонцы Dialogsнябачныя падчас выканання, таму месца іх размяшчэння на форме не мае значэння (прыклад 7.3). Знешні выгляд акна дыялогу залежыць ад версіі Windows.

Выклік і апрацоўка дыялогаў адбываецца праграмна. Для ўсіх дыялогаў вызначаны метад Execute: Boolean (прыклад 7.4). З дапамогай гэтага метаду адбываецца адкрыццё акна адпаведнага дыялогу. Значэнне true надаецца функцыі Execute у выпадку, калі карыстальнік пстрыкнуў па кнопцы Ok (выканаў двайную пстрычку па назве файла або націснуў клавішу Enter). Ва ўласцівасцях кампанента-дыялогу запамінаецца выбар карыстальніка, які затым можна апрацаваць. Калі ў дыялогу была націснутая кнопка адмена або клавіша Esc, то функцыя атрымае значэнне false

Прыклад 7.1. Панэль Dialogs.

Прыклад 7.2. Спіс некаторых стандартных дыялогаў.

Кампанент

Прызначэнне

Стварэнне акна дыялогу «Адкрыць файл»

Стварэнне акна дыялогу «Захаваць файл»

Стварэнне акна дыялогу «Адкрыць малюнак»

Стварэнне акна дыялогу «Захаваць малюнак»

Стварэнне акна дыялогу «Шрыфт» — выбар атрыбутаў шрыфту

Стварэнне акна дыялогу «Колер» — выбар колеру

Стварэнне акна дыялогу «Друк»

Прыклад 7.3. Дыялогавыя кампаненты і кнопкі для іх выкліку на форме:

Прыклад 7.4. Стандартны зварот да дыялогу:

if (<імя дыялогу> -> Execute)
<каманды, якія выкарыстоўваюць выбар карыстальніка>