Дадатак да главы 6

Устаноўка пакета SMath Studio

Установачны пакет SMath Studio можна спампаваць з сайта распрацоўніка https://ru.smath.com/. На сайце прадстаўлены дзве камп'ютарныя версіі і банеры са спасылкамі на іншыя сайты. Для ўстаноўцы на камп'ютар з аперацыйнай сістэмай Windows прызначана версія SMath Studio Desktop.

Па сцвярджэнні распрацоўніка для забеспячэння працы пакета SMath Studio на камп'ютары з аперацыйнай сістэмай Windows павінна быць устаноўлена праграмная платформа .NET Framework версіі не ніжэй 2.0. Платформа ўбудаваная і актываваная ў аперацыйных сістэмах Windows 8, 8.1 і 10, убудаваная ў сістэму Windows 7, але не заўсёды актываваная.

На камп'ютарах з аперацыйнай сістэмай Windows XP наяўнасць платформы .NET Framework трэба праверыць сярод устаноўленых праграм, паколькі некаторыя дадаткі пры ўстаноўцы на камп'ютар гэтую платформу загружаюць самі. Пры адсутнасці платформы .NET Framework на камп'ютары яе можна свабодна спампаваць з сайта Microsoft і ўстанавіць або скарыстацца мабільнай версіяй пакета Math Studio, якую можна запускаць нават з флэш-устройств.

Па рэкамендацыі распрацоўніка мабільную версію можна стварыць самастойна.

Для гэтага неабходна спампаваць установачны пакет Math Studio Desktop for Mono. Гэта архіў, які трэба распакаваць у асобную папку. Далей варта стварыць уручную файл з імем portable і пашырэннем version (атрымаецца пусты файл portable.version) і змясціць яго ў тую ж папку. Папку можна запісаць на любы носьбіт. Выкананы файл для запуску SMathStudio_Desktop.exe.