§ 30. Мадэляванне ў задачах вылічэння каардынат выдатных пунктаў трохвугольніка

30.17. Даследаванне мадэлі і атрыманне рашэння задачы 3 (этапы 4—5)

Радыус r упісанай акружнасці ў мадэлі даюць роўныя значэнні hAOB, hAOC і hBOC. Для параўнання гэты радыус можна вылічыць па іншых формулах (прыклад 30.27).

Задача 3 складалася ў пабудове камп'ютарнай мадэлі, і гэтая задача вырашана.

Прыклад 30.27.  Для радыуса ўпісанай акружнасці вядомая формула

.

дзе S — плошча трохвугольніка, а p яго паўперыметр.

Па формуле атрымана r = 3,967.