§ 30. Мадэляванне ў задачах вылічэння каардынат выдатных пунктаў трохвугольніка

30.16. Стварэнне камп'ютарнай мадэлі (этап 3б)

Скарыстаемся мадэллю задачы 1. Захоўваем яе ў файле пад іншым імем і будзем змяняць. Змяняем адну літару ў загалоўку (гл. у прыкладзе 30.21), аднаўляем зыходныя даныя.

Змяняем першыя тры формулы (прыклад 30.24). Загружаем файл з мадэллю задачы 2. Адкрываем яго, вылучаем першыя тры формулы раздзела «Разлікі», капіруем у буфер абмену, адкрываем ліст задачы 3 і ўстаўляем формулы на ліст правей першых трох.

Затым пад першымі трыма формуламі ўстанаўліваем паказальнік месца ўводу і, націскаючы клавішу Enter, апускаем астатнія формулы на 910 клетак уніз, вызваляючы месца для формул вылічэння даўжынь вышынь (прыклад 30.25).

Каб пакет выдаў рашэнне сістэмы і пабудаваў пункт цэнтра і акружнасць у графічнай вобласці, засталося памяняць вектар S сістэмы (прыклад 30.26).

Прыклад 30.24. Формулу

змяняем на

Аналагічна другую і трэцюю формулы мяняем для вылічэння даўжынь бакоў dAC і dBC.

Прыклад 30.25. Уводзім формулы для вылічэння даўжынь вышынь трохвугольнікаў з прыкладу 30.23.

Прыклад 30.26. Вектар сістэмы задачы 1 мяняем на вектар сістэмы, атрыманай у п. 30.15.

Вектар Zo пачатковага набліжэння, як вектар меркаваных каардынатаў цэнтра упісанай акружнасці, пакідаем без змен.