§ 30. Мадэляванне ў задачах вылічэння каардынат выдатных пунктаў трохвугольніка

30.14. Выбар плана стварэння мадэлі (этап 2)

Аснову рашэння задачы 3 складае матэматычная мадэль (прыклад 30.22). Таму мадэль рашэння задачы створым па наступным плане:

3а — стварэнне дакументальнай матэматычнай мадэлі;

3б — стварэнне камп'ютарнай мадэлі ў пакеце SMath Studio.

Прыклад 30.22. Задача 3 таксама мае аналітычнае рашэнне, але ў пакеце SMath Studio зручней выкарыстоўваць метад увядзення невядомых.

Сярод уласцівасцей цэнтра ўпісанай акружнасці таксама ёсць уласцівасці, якія дазволяць пабудаваць мадэль у пакеце SMath Studio з выкарыстаннем метаду ўвядзення невядомых.