§ 30. Мадэляванне ў задачах вылічэння каардынат выдатных пунктаў трохвугольніка

30.13. Пастаноўка задачы 3 (этап 1)

Задача 3. На каардынатнай плоскасці трохвугольнік зададзены каардынатамі сваіх вяршынь. У пакеце SMath Studio пабудаваць камп'ютарную мадэль, якая дазваляе вылічыць каардынаты цэнтра упісанай акружнасці трохвугольніка, а таксама адлюстраваць трохвугольнік і ўпісаную акружнасць у графічнай вобласці (прыклад 30.21).

Прыклад 30.21. Будзем весці пабудовы і разлікі для трохвугольнікаў, вяршыні якіх размешчаны ў першай чвэрці каардынатнай плоскасці.

Для пабудоў возьмем трохвугольнік з вяршынямі: A(3;7), B(10;18), C(20;9).

Мадэль назавем «Вылічэнне каардынат цэнтра ўпісанай акружнасці трохвугольніка».