§ 30. Мадэляванне ў задачах вылічэння каардынат выдатных пунктаў трохвугольніка

30.9. Выбар плана стварэння мадэлі (этап 2)

Аснову рашэння задачы 2 таксама складае матэматычная мадэль (прыклад 30.14). Таму мадэль рашэння задачы створым па наступным плане:

3а — стварэнне дакументальнай матэматычнай мадэлі;

3б — стварэнне камп'ютарнай мадэлі ў пакеце SMath Studio.

Прыклад 30.14. Задача 2 гэтак жа, як і задача 1, мае аналітычнае рашэнне, але ў пакеце SMath Studio добра сябе паказаў метад увядзення невядомых.

Сярод уласцівасцей пункта перасячэння медыян трохвугольніка ёсць уласцівасці, якія дазволяць пабудаваць мадэль у пакеце SMath Studio з выкарыстаннем метаду ўвядзення невядомых.