§ 30. Мадэляванне ў задачах вылічэння каардынат выдатных пунктаў трохвугольніка

30.8. Пастаноўка задачы 2 (этап 1)

Задача 2. На каардынатнай плоскасці трохвугольнік зададзены каардынатамі сваіх вяршынь. У пакеце SMath Studio пабудаваць камп'ютарную мадэль, якая дазваляе вылічыць каардынаты пункту перасячэння медыян трохвугольніка, а таксама адлюстраваць трохвугольнік і гэты пункт перасячэння ў графічнай вобласці (прыклад 30.13).

Прыклад 30.13. Будзем весці пабудовы і разлікі для трохвугольнікаў, вяршыні якіх размешчаны ў першай чвэрці каардынатнай плоскасці.

Для пабудоў возьмем трохвугольнік з вяршынямі A(3;7), B(10;18), C(20;9).

Мадэль назавем «Вылічэнне каардынат пункту перасячэння медыян трохвугольніка».