§ 30. Мадэляванне ў задачах вылічэння каардынат выдатных пунктаў трохвугольніка

30.3. Выбар плана стварэння мадэлі (этап 2)

Паколькі праграмны сродак для вырашэння задачы зададзены, то пабудаваць, перш за ўсё, варта матэматычную мадэль (прыклад 30.3). Таму мадэль рашэння задачы створым па наступным простым плане:

3а — стварэнне дакументальнай матэматычнай мадэлі;

3б — стварэнне камп'ютарнай мадэлі ў пакеце SMath Studio.
Прыклад 30.3. Формулы для разліку радыуса акружнасці, апісанай каля трохвугольніка, даўно і добра вядомыя. Для разліку каардынат цэнтра апісанай акружнасці можна выкарыстоўваць некалькі матэматычных метадаў, сярод якіх ёсць аналітычны з пабудовай ураўненняў перпендыкуляраў да сярэдзіны бакоў і метад увядзення невядомых каардынат цэнтра.