§ 29. Графічная вобласць «Графік двухмерны» ў пакеце SMath Studio

29.4. Вывад тэкставых пазначэнняў

Каб у зададзеных пунктах графічнай вобласці «Графік двухмерны» вывесці тэкставыя надпісы, трэба пабудаваць матрыцу параметраў тэксту, а затым дадаць яе да графікаў або фігураў, якія выводзяцца ў вобласці.

Матрыца параметраў тэксту мае пяць слупкоў, а колькасць радкоў вызначаецца лікам пунктаў вываду надпісаў. Элементы радка матрыцы параметраў тэксту разбяром на прыкладзе. Няхай пабудавана матрыца

Тры радкі азначаюць, што ў графічную вобласць будуць выведзены тры надпісы. Першы і другі элементы радка ўтрымліваюць каардынаты надпісу. Трэці элемент радка задае тэкст надпісу (гэта вялікія літары-абазначэнні). Чацвёрты элемент задае памер шрыфта, а пяты — колер. Пустыя двукоссі азначаюць, што тэкст атрымае колер па змоўчанні — чорны.

Вынік вываду паказаны ў прыкладзе 29.5.

Складанасць у тым, што абазначэнні трэба выводзіць у графічную вобласць адначасова з вывадам графіка або ломанай.

У такіх выпадках у метку-запаўняльнік графічнай вобласці ўводзяць знак Алгебраическая система (апошняя кнопка   панэлі Функции). Пад вобласцю з'яўляецца канструкцыя

У меткі-запаўняльнікі для адначасовага адлюстравання ў вобласці можна ўвесці абазначэнні функцый і матрыцы. Гэта дазваляе вывесці адначасова два графікі функцый, графік функцыі і ломаную, ломаную і абазначэнні яе вяршынь (прыклад 29.6).

Прыклад 29.5. Вывад тэкставых надпісаў-пазначэнняў.

Прыклад 29.6. Ва ўмовах прыкладу 29.4 вывад ломанай у графічную вобласць дапоўнім вывадам пазначэнняў яе вяршынь.

Каб пабудаваць матрыцу параметраў тэксту P, скарыстаемся матрыцай каардынатаў вяршынь V. Вылучаем матрыцу V, капіруем яе ў буфер абмену і копію выводзім на працоўнае поле правей арыгінала.

Мяняем імя копіі на P, пстрыкаем па элеменце апошняга радка і націскаем клавішу Пробел. З'яўляецца маркер, перацягваючы які, дадаем у матрыцу яшчэ тры слупкі.

Увядзем абазначэнні вяршынь чорнымі літарамі A, B, C, D, E памерам 15.

Пад графічнай вобласцю прыкладу 29.4 выдаляем імя V, уводзім знак Алгебраическая система і ў меткі-запаўняльнікі ўводзім V і P. Атрымліваем