§ 29. Графічная вобласць «Графік двухмерны» ў пакеце SMath Studio

29.3. Пабудова ломанай лініі

Ломаная лінія, ломаная — гэта геаметрычная фігура, якая складаецца з адрэзкаў, паслядоўна злучаных сваімі канцамі. Канцы кожнага адрэзка — гэта вяршыні ломанай.

На малюнку прадстаўлена незамкнутая ломаная. Калі пачатак і канец ломанай супадаюць, то ломаная называецца замкнёнай.

Каб у графічнай вобласці пабудаваць ломаную, трэба пабудаваць матрыцу каардынатаў вяршынь ломанай і (матрыца ў радках змяшчае каардынаты вяршыняў) імя гэтай матрыцы ўвесці ў метку-запаўняльнік вобласці (прыклад 29.4).

Каб пабудавалася замкнёная ломаная, у матрыцы каардынатаў вяршынь апошні радок павінен паўтараць першы.

Прыклад 29.4. Пабудуем у графічнай вобласці ломаную з чатырох адрэзкаў, вяршыні якой маюць каардынаты
(–8; –4), (–6; 4), (2; 2), (3; –3), (8; 6).

Будуем матрыцу V каардынатаў вяршынь ломанай. Уводзім сімвалы V:=, выклікаем шаблон матрыцы і змяняем яго памеры на 2 слупкі і 5 радкоў (па ліку вяршыняў). Паслядоўна запаўняем матрыцу і атрымліваем.

Ніжэй уводзім графічную вобласць і ў метку-запаўняльнік уводзім імя V матрыцы.Завяршаем увод і атрымліваем.