§ 29. Графічная вобласць «Графік двухмерны» ў пакеце SMath Studio

29.2. Пабудова графіка функцыі

Каб у SMath Studio пабудаваць графік функцыі y = f(x), трэба:

1) стварыць функцыю f(x) (гл. п. 27.3);

2) ніжэй вывесці графічную вобласць «Графік двухмерны»;

3) у метку-запаўняльнік вобласці ўвесці імя  f(x) з аргументам.

Імя функцыі можа быць любым, але аргумент абавязкова х. Графік будзе пабудаваны аўтаматычна (прыклад 29.3).

Прыклад 29.3. Пабудуем графік функцыі y = sin x.

Ствараем на працоўным лісце функцыю.

Ніжэй устаўляем графічную вобласць, у метку-запаўняльнік вобласці ўводзім f(х) і завяршаем увод.