§ 25. Мадэляванне руху цела ў асяроддзі з супраціўленнем

25.2.Выбар плана стварэння мадэлі (этап 2)

Для вырашэння задачы трэба пабудаваць дакументальную матэматычную мадэль і дакументальную разліковую мадэль (прыклад 25.1). У заключэнне створым камп'ютарную мадэль у электронных табліцах.

Такім чынам, атрыманы план стварэння мадэлі:

3а — стварэнне дакументальнай матэматычнай мадэлі;

3б — стварэнне дакументальнай разліковай мадэлі;

3в — стварэнне камп'ютарнай разліковай мадэлі.

Прыклад 25.1. Стварэнне матэматычнай мадэлі палёту каменя ў асяроддзі з супраціўленнем запатрабуе дадатковых ведаў з курса фізікі.

Рашэнне матэматычнай задачы можна атрымаць у выглядзе формулы (аналітычнае рашэнне) або ў выглядзе табліцы значэнняў каардынат цела ў палёце (колькаснае рашэнне).

Выбіраючы колькаснае рашэнне з дапамогай электронных табліц, далей будзем будаваць дакументальную разліковую мадэль з формуламі для разліку ў электронных табліцах.