§ 5. Правілы пабудовы сказаў з аднароднымі членамі, знакі прыпынку

Практыкаванне 56

Спішыце сказы, афармляючы іх у адпаведнасці з пунктуацыйнымі нормамі. Раскрыйце дужкі і ўстаўце прапушчаныя літары. Патлумачце пунктуацыйнае афармленне сказаў.

1. Ра..пусціць сонца вогне..ыя косы ды кіне (н..)спадзеўкі ў ваду (М. Ждановіч). 2. Лес карміў і паіў грэў і лячыў (А. Камароўскі). 3. Сонца вецер л..сы прасторы ўся прыгажосць з..млі з яе раніцамі і вечарамі росамі і дажджамі скрозь на тваім воку (Я. Скрыган). 4. Віктар паказваў на тонкую жоўтую расліну (Я. Конеў). 5. Да Яўгеніі яна [маці] наведвалася то зранку то (пад)вечар (М. Даніленка). 6. На крылах вясны вярталіся ў родныя з..млі гракі шпакі буслы журавы жаўрукі (У. Ліпскі). 7. Любяць сваю пару сонца і дожджф і вецер (М. Кандратаў). 8. Антось сядзеў (н..)жывы (н..)мёртвы і (н..)зводзіў вачэй з Антаніны (А. Козел). 9. (Н..)шырокая асфальтавая дарога вілася каля самага берага (А. Вольскі). 10. Я мілейшых (н..)знаю (н..)песень (н..)мовы (н..)кветак (А. Клемянок).