Печатать книгуПечатать книгу

§ 5. Правілы пабудовы сказаў з аднароднымі членамі, знакі прыпынку

Сайт: Профильное обучение
Курс: Беларуская мова. 11 клас
Книга: § 5. Правілы пабудовы сказаў з аднароднымі членамі, знакі прыпынку
Напечатано:: Гость
Дата: Пятница, 20 Декабрь 2024, 06:59

Практыкаванне 43

1. Якія члены сказа называюцца аднароднымі?
2. Як звязваюцца аднародныя члены сказа ў вуснай мове і на пісьме?
3. Прывядзіце прыклады сказаў з аднароднымі членамі, якія выражаюць спалучальныя (злучнікі і, ды (у значэнні ‘і ’), ні — ні), супраціўныя (злучнікі але, а, аднак, затое, ды (у значэнні ‘але’), размеркавальныя (ці, ці — ці, або, або — або, то — то, ці то — ці то, ні то — ні то), супастаўляльныя (злучнікі як — так і, не толькі — і, не столькі — колькі) адносіны.

Правілы пабудовы сказаў з аднароднымі членамі

Як вядома, аднародныя члены сказа паводле характару лагічных сувязей павінны адпавядаць асноўным правілам класіфікацыі прадметаў, з’яў, прымет:
1) характарызаваць прадмет, з’яву паводле пэўнай прыметы (колер, паходжанне, род заняткаў, узрост, рысы характару і г. д.), мець агульную лагічную аснову: Андрэй расказваў правіла зразумела, пераканаўча, з аргументаванымі прыкладамі (аднародныя члены выражаны рознымі часцінамі мовы, аднак раскрываюць асобу па агульнай прымеце — станоўчая ацэнка адказу). Сказ П’ю чай з лімонам і радасцю мае гумарыстычны эфект, паколькі ўтрымлівае словы, якія толькі знешне нагадваюць аднародныя члены сказа, аб’ядноўваюць зместава несумяшчальныя словы лімон і радасць, паміж якімі цяжка знайсці агульную прымету;
2) аднародныя члены сказа не павінны аб’ядноўваць родавыя (шырокія) і відавыя (больш вузкія) паняцці: У парку звонка, па-вясенняму спявалі салавей і птушкі. У сказе слова птушкі абазначае родавае, слова салавей — відавое паняцце. Спалучэнне рода-відавых паняццяў у якасці аднародных членаў сказа выклікае сінтаксічна няправільную канструкцыю;
3) захоўваць нормы сінтаксічнай спалучальнасці слоў. У сказе Мастак захапляецца і любіць багатую прыроду Прыдзвіння ўзнікае парушэнне правіл кіравання праз словазлучэнне захапляецца ... багатую прыроду. Як вядома, аднародныя члены сказа павінны ўлічваць правілы пабудовы словазлучэнняў: Мастак захапляецца краявідамі і любіць багатую прыроду Прыдзвіння;
4) пазбягаць празмернага «нарошчвання» аднародных членаў, якія могуць сэнсава абцяжарваць сказ: Герой твора мужны, працавіты, сціплы, цярплівы, стрыманы і памяркоўны.

Практыкаванне 44

Прачытайце. Запішыце тэзісы да тэксту. На аснове тэзісаў падрыхтуйце вуснае выказванне на тэму «Асаблівасці пабудовы сказаў з аднароднымі членамі».

Пры пабудове сказаў з аднароднымі членамі павінны захоўвацца наступныя патрабаванні:
1. Нельга спалучаць як аднародныя члены ўскосны склон назоўніка і даданы сказ: Гледачы былі ўражаны ігрой акцёраў і якія дэкарацыі знаходзіліся на сцэне. Правільна: Гледачы былі ўражаны ігрой акцёраў і дэкарацыямі, якія знаходзіліся на сцэне.
2. Нельга злучаць як аднародныя дзеепрыслоўныя, дзеепрыметнікавыя словазлучэнні і даданыя часткі складаных сказаў: Гаспадыня, рыхтуючыся да свята і калі чакала гасцей, была вельмі ўсхвалявана. Правільна: Гаспадыня была вельмі ўсхвалявана, калі рыхтавалася да свята і чакала гасцей.
Не спалучаюцца ў якасці аднародных членаў інфінітыў і назоўнік: Алесь любіў рыбалку і збіраць грыбы.
3. Словы, ужытыя як аднародныя члены, павінны сэнсава спалучацца са словам (словамі), ад якога (якіх) яны залежаць: Многа клопату і ўвагі ўдзяляюць члены бацькоўскага камітэта арганізацыі дзіцячых свят. Нельга сказаць: удзяляць клопат, таму правільны варыянт наступны: Многа ўвагі ўдзяляюць члены бацькоўскага камітэта арганізацыі дзіцячых свят.
4. Распаўсюджаная памылка — замена другой часткі парнага злучніка: Для новай школы закуплены не толькі шафы, парты і дошкі, а таксама канцылярскія прылады. Правільна: Для новай школы закуплены не толькі шафы, парты і дошкі, але і канцылярскія прылады.
5. Злучнік ды, сінанімічны і, мае размоўную афарбоўку, таму непажаданы ў тэкстах афіцыйнага стылю: Пры прыёме на працу прад’яўляюцца пашпарт ды ваенны білет. Правільна: Пры прыёме на працу прад’яўляюцца пашпарт і ваенны білет (Паводле В. Кузьміч).

Практыкаванне 45

Прачытайце сказы з вучнёўскіх сачыненняў. Растлумачце, якія парушэнні правіл пабудовы сказаў з аднароднымі членамі прывялі да ўтварэння сінтаксічна і стылістычна няправільных канструкцый. Запішыце выпраўленыя сказы.

1. Анюта — смелая, вясёлая і любіць дэтэктывы. 2. Людзі, дзеці і жывёлы радаваліся вясенняму сонейку. 3. Для поўнага шчасця мне не хапае добрай вучобы, дысцыпліны, браціка і сястрычкі. 4. У маёй сяброўкі стройная, прыгожая фігура і бадзёры настрой. 5. Сястра любіць чысціню і чытаць кнігі. 6. Пісьменнік падкрэслівае не толькі знешнюю прыгажосць дзяўчыны, а і ўнутраную. 7. Я не люблю бананы, памідоры і калі атрымліваю дрэнныя адзнакі. 8. Былі задзейнічаны тэлебачанне і іншыя сацыяльныя сеткі. 9. Патрэбна не толькі звяртаць увагу на тэарэтычную падрыхтоўку абітурыентаў, але і на іх маўленчае развіццё. 10. У якасці матэрыялу для рамана пісьменнік выкарыстоўваў сямейныя архівы, мемуары, літаратурныя крыніцы і розныя іншыя афіцыйныя дакументы. 11. Ён любіў паляванне і пасядзець з вудай. 12. Беларуская і дыялектная мова мае вялікі патэнцыял.

Практыкаванне 46

 Разгледзьце табліцу. Раскажыце пра пастаноўку знакаў прыпынку ў сказах з аднароднымі членамі.

Знакі прыпынку ў сказах з аднароднымі членамі

Практыкаванне 47

Прачытайце. Якія значэнні мае слова мова ў тэксце? Падбярыце і запішыце два загалоўкі да тэксту, каб адзін з іх адлюстроўваў тэму, другі — асноўную думку.
Выпішыце сказы з аднароднымі членамі. Растлумачце напісанне прапушчаных літар, пастаноўку знакаў прыпынку.

Мова, з’яўляючыся найважнейшымм сродкам зносін паміж людзьмім, аказваецца разам з тым прыметай якая адрознівае адзін народ ад усіх іншых. Адначасова яна заб..спечвае адзінства народа ўнутра..ую еднасць яго прадстаўнікоў. Функцыю ..днан..я інтэграцыі пасп..хова выконвае толькі літаратурная мова якая мае распрацава..ую вусную і пісьмовую форму. Яна ствараецца і распаўсю..ваецца ў дз..ржаве моўнай элітай у якую звычайна ўваходз..ць палітычныя асобы выдатныя нацы..нальныя пісьмен..ікі і паэты дзе..чы навукі і культуры (Паводле А. Падлужнага).

Практыкаванне 48

Ахарактарызуйце стылістычныя асаблівасці сказаў з аднароднымі членамі. Выпішыце спачатку сказы з аднароднымі, потым — з неаднароднымі азначэннямі. Графічна абазначце азначэнні і растлумачце ўмовы іх аднароднасці. Пастаўце, дзе трэба, знакі прыпынку.

1. На лясы апускаўся ранні зімовы змрок. Сыпаўся лёгкі пушысты густы і спорны снег (А. Чарнышэвіч). 2. Настаўнік з цікавасцю назіраў за палешуком. Яму падабалася паляшуцкая вопратка дзядзькіф чорная выцвілая суконная світка пашытая да стану шырокі ў чырвоныя палоскі саматканысл пояс (Я. Колас). 3. І заціхла ў полі на шырокім прыволлі праца дружных вясёлых брыгад (А. Русак). 4. Высокія тонкія бярозы мяшаліся з шэрымі стваламі хвоі і прыдавалі характар маркоты і засмучэння ўсяму малюнку (Я. Колас). 5. На бляклым небасхіле ўдалечыні ўжо запалілася і ціха гарэла адзінокая самотная зорка (В. Быкаў). 6. Сонца хавалася за дрэвамі. Яно прабівалася праз галлё сосен кідаючы негарачыя чырванаватыя як звычайна перад вечарам прамяні на гонкія бронзавыя ствалы на траву (І. Мележ). 7. Дробныя белыя хмаркі высцілалі яму ́[месяцу] дарожку сваімі лёгкімі празрыстымі тканямі і расступалісяс перад ім скупануўшы ў яго бляску свае танкарунныясл кудрысн (Я. Колас). 8. Цяжкія алавяныя хмары закрылі далягляд і сеюць-сеюць як на частае сіта дробны асенні дождж (Р. Сабаленка). 9. У шэрай начной цемені мільгаючы сыпаў рэдкі дробненькі сняжок (В. Быкаў). 10. На душы ў Ганны ўсе гэтыя дні было самотна трывожна не адыходзіў ціхі цягучы жаль (І. Мележ).

Выпішыце словы, якія ілюструюць правіла «Правапіс складаных слоў».

Практыкаванне 49

Прачытайце. Ці перадае назва тэксту духоўную сутнасць свята? Абгрунтуйце свой адказ. Сфармулюйце і запішыце пытанні, адказы на якія перадавалі б асноўны змест тэксту.
Растлумачце, з якой мэтай ужываюцца ў тэксце сказы з аднароднымі членамі. Выпішыце сказ з аднароднымі членамі, зрабіце яго сінтаксічны разбор.

Гонар — роднаму слову, павага — кнізе

Дзень беларускага пісьменства, які адзначаецца штогод у першую нядзелю верасня, з’яўляецца нацыянальным святам Рэспублікі Беларусь. Канцэпцыя свята заключаецца ў адзінстве беларускага друкаванага слова з гісторыяй і культурай народа, у адлюстраванні гістарычнага шляху пісьменнасці ў Беларусі.
Традыцыйна Дзень беларускага пісьменства ладзіцца ў гарадах з глыбіннай гісторыяй, авеянай легендамі ды паданнямі, адзначаецца дзеля папулярызацыіс набыткаў айчыннай пісьмовай культуры, захавання пераемнасці духоўных традыцый Беларусі. Прысвечана гэта свята жывому слову, удзельнікам працэсу стварэння кніг, газет і часопісаў, усім тым, хто шануе родную мову і ўзбагачае нацыянальную культуру. Лічыцца, што інтэлектуальную эліту нацыі фарміруюць адукацыя, інфармацыя і культура. Таму невыпадкова, што свята супадаес з пачаткам новага навучальнага года. Традыцыйна і тое, што Дзень беларускага пісьменства штогод мяняе сваю сталіцу.
Упершыню святочныя мерапрыемствы адбыліся ў 1994 годзе ў ... .
Затым сталіцамі свята станавіліся ... .
У 2020 годзе інтэлектуальную эліту краіны прымалі ... .
У тых мясцінах, дзе праходзіла свята, заставаліся помнікі і памятныя знакі. Так, у 1996 годзе ўрачыста адкрыты помнік ... .
У 2001 годзе ў Мсціславе быў пастаўлены помнік ... .
У 2003 годзе — ... .
У 2004 годзе — ... .
У 2006 годзе — ... .
У 2009 годзе — ... .
У 2020 годзе адноўлены будынак ... (Паводле Г. Мезенкі).

З дапамогай малюнка і інтэрнэт-матэрыялаў закончыце сказы, выдзеленыя курсівам.
З мэтай падагульнення інфармацыі дапішыце сказ Дзень беларускага пісьменства — гэта свята тых ... .
Прапануйце і абгрунтуйце свой выбар месца правядзення Дня беларускага пісьменства ў будучыя гады. Якімі культурна-гістарычнымі набыткамі славіцца горад (мястэчка, вёска), які вы абралі? Якія культурныя мерапрыемствы ў межах свята вы прапануеце? Каго з айчынных дзеячаў культуры, навукі, мастацтва вы запросіце на Дзень беларускага пісьменства? Якія беларускія сувеніры вы падрыхтуеце да свята? Якія беларускамоўныя песні будуць гучаць у гэты дзень?

Практыкаванне 50

Прачытайце. Спішыце, пастаўце, дзе трэба, знакі прыпынку. Абгрунтуйце неабходнасць іх пастаноўкі. Якую ролю ў фарміраванні галоўнай думкі твора выконваюць сказы з аднароднымі членамі?

Наша энцыклапедыя

Не, такога яшчэ мы не ведалі!
Гэта свята без пышных прамоў
Беларуская энцыклапедыя
Радасць першых вішнёвых тамоў.

Тут усё наша праца гісторыя
Геральдычныя знакі вякоў
І Сафія і замак Баторыя
І бяссмерце бальшавікоў.

Тут уборы і песні і рэкі
Краявіды і цені зуброў.
Абеліскі якія навекі
Здабылі нам мільёны сяброў.

Мы далёкія ад убоства:
Знойдзе кожны ў нядробных радках
Партызанскую маці і бой свой
Ці героя свайго земляка.

А калі што-небудзь прапушчана
Мала песень азёр навальніц
Прыязджайце да нашых пушчаў
І напіцеся з першакрыніц.
                                     П. Панчанка.

Запішыце сінонімы да выдзеленых слоў.
Выпішыце словы, напісанне якіх адпавядае правілу «Правапіс галосных е, ё, я».

Практыкаванне 51

Напішыце невялікую пейзажную замалёўку пра любімую пару года, скарыстоўваючы адпаведныя эпітэты да апорных назоўнікаў. Растлумачце аднароднасць/неаднароднасць азначэнняў у сказах.

Восень — ясная, пагодлівая, залатая, позняя, задумлівая, ціхая, шчодрая, непаўторная, журботная, сумная, агністая, барвовая, залацістая, крамяная*.
Зіма — беласнежная, светлая, серабрыстая, завейная, завірушная, марозлівая, сцюжная, бясконцая, суровая, сярдзітая, летуценная, лагодная.
Вясна — звонкая, пявучая, зялёная, рамантычная, халодная, маладая, светлая, чароўная, прыветная, заплаканая, чаканая, вятрыстая, дружная, гулкая.
Лета — гарачае, грымлівае, маланкавае, спякотнае, цёплае, жыццядайнае, дажджыстае, светлае, мройнае, чырванашчокае, пшанічнае, шчодрае, спелае.

Практыкаванне 52

Прачытайце тэкст. Назавіце сімвалы дзяржаўнасці любой краіны. Якую функцыю выконваюць памятныя манеты?
Вызначце аднародныя члены, іх сінтаксічную ролю і сродкі сувязі. Растлумачце пастаноўку знакаў прыпынку пры аднародных членах сказа.

Падарунак на добры ўспамін

Калі больш за дваццаць гадоў таму Беларусь атрымала незалежнасць, разам з новымі дзяржаўнымі сцягам, гербам і гімнам паўстала патрэба ўвядзення ўласных грошай.
Сімвалы дзяржаўнасці краіны — памятныя манеты — маюць больш сімвалічнае, чым практычнае значэнне. Пра гэта сведчыцьф і тэматыка «жалезных» рублёў. Асноўныя тэмы: прырода, гісторыя, традыцыі краіны, значныя юбілеі.
У метале ўжо былі адзначаны двухтысячагоддзе хрысціянства, пятнаццацігоддзе дыпламатычных адносін з Кітаем, шасцідзесяцігоддзе Вялікай Перамогі і вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, юбілеі Адама Міцкевіча, Янкі Купалы, Якуба Коласа, Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча, Ігната Дамейкі, Ефрасінні Полацкай.сн
Беларусь мела сваю дзяржаўнасць і ў мінулым — у гэтым пераконвае серыя манет «Умацаванне і абарона дзяржавы» з выявамі князёў, якія кіравалі Мінскам, Полацкам, Гроднам за многа вякоў да нашых дзён.
Спецыяльныя выпускі манет прысвечаны ўсім абласным цэнтрам і сталіцы, шэдэўры дойлідства іншых гарадоў адзначаны ў серыі «Помнікі архітэктуры Беларусі».
Асобнай серыяй выдадзены манеты, якія адлюстроўваюць святы і абрады беларусаў.
Беларусь захавала вялікія масівы першабытнай прыроды. У гонар нацыянальных паркаў, запаведнікаў, заказнікаў і асобных відаў жывёл таксама былі выпушчаны манеты.
Многія манеты даўно сталі рарытэтамі, лічацца на вагу золата не толькі за каштоўны метал, але і за статус, прызнаны на міжнародным узроўні.
Беларускія манеты разлічаны як на прапаганду здабыткаў нацыянальнай культуры, так і на папулярызацыю міжнароднай спадчыны. Выйшлі серыі манет «Знакі задыяка», «Казкі народаў свету». Сувязь беларускіх звычаяў з абрадамі суседніх краін сімвалізуе серыя «Сямейныя традыцыі славян».
Для госця з-за мяжы такія сувеніры, несумненна, могуць стаць найлепшым падарункам на ўспамін пра Беларусь (Паводле В. Корбута).

Складзіце схемы выдзеленых сказаў, абазначаючы аднародныя члены знакам , а абагульняльнае слова — .

Практыкаванне 53

Прачытайце тэкст. Вызначце яго тэму і асноўную думку.

Што ні манета — каштоўнасць

Нумізматычная* калекцыя Нацыянальнага гістарычнага музея папоўнілася камплектам памятных манет серыі «Шлях Скарыны». Яны прысвечаны 500-годдзю беларускага кнігадрукавання.
На манетах прадстаўлены шэсць гарадоў Полацк Кракаў Падуя Венецыя Прага Вільня. Гэтыя гарады адыгрывалі вялікую ролю ў жыцці і дзейнасці Скарыны звязанай з яго перакладам і друкаваннем Бібліі. Там адлюстраваны не толькі старадаўнія малюнкі гэтых населеных пунктаў але і знакі сімвалы якія ўвасабляюць сувязь з асветнікам. Напрыклад, на манеце з пражскай тэматыкай як сімвал Прагі і знак найвышэйшага ўздыму творчых сіл Скарыны змешчана выява знакамітага ратушнага гадзінніка «Арлой». Для таго каб сканструяваць на манеце цыферблатныя дыскі з зададзенай гадзінай астранамічнага часу, становішчам Сонца і фазай Месяца на дзень 6 жніўня 1517 года стваральнікі манеты звярнуліся да прафесійных астраномаў.
Акрамя гэтага на манетах прадстаўлена і сама Біблія ў мастацкай і тэкставай інтэрпрэтацыі Скарыны. Паказаны прыгажосць шрыфтоў разнастайнасць гравюр вытанчанасць дэкору. І ўсё гэта на невялікай па памеры манеце. Сапраўды ювелірная работа! (З часопіса «Беларусь»).

Чаму на адной з манет адлюстраваны цыферблатныя дыскі з зададзенай гадзінай астранамічнага часу, становішчам Сонца і фазай Месяца на дзень 6 жніўня 1517 года?
Запішыце другі і трэці абзацы тэксту, расстаўляючы, дзе патрэбна, знакі прыпынку.
Растлумачце напісанне слоў з вялікай літары.
Раскрыйце значэнні слоў нумізматычны, калекцыя, гравюра, ювелірны.

Практыкаванне 54

Прачытайце тэкст. Якую параду дае Я. Скрыган літаратарам? Чаму і літаратараў, і тых, хто не займаецца літаратурнай творчасцю, ён заклікае звяртацца да фальклору?
Спішыце, расстаўляючы знакі прыпынку адпаведна пунктуацыйным нормам і ўстаўляючы патрэбныя літары на месцы пропускаў. Патлумачце пастаноўку знакаў прыпынку.

Мы ж зарана адрываемся ад народнага творчага асярод..я і, не паспеўшы прычас..іцца яго народнаму багац..ю, адразу пападаем на работу ў кабінет. Праз с..ены кабінета да нас ужо з цяжкасцю дахо..іць і бляск народнай думкі і гнуткасць фразы і стройная прастата мовы і трапнасць прыказкі і мудрасць наглядан..я.сн Усё гэта мы ўжо чэрпаем толькі з газет ды з чужых кні.. . Ад гэтага часам і наша сухасць і беднасць і канцылярыт і аднастайнасць.
Немалая бяда і ў тым, што мы рэ..ка калі звяртаемся да фальклору. Кні.. Сержпутоўскага Раманава Шэйна багата хто з нас нават не трымаў у руках. Мы не ведаем, якія былі абрады на ра..інах хрэсьбінах* шлюбе ды пахаван..і не ведаем загавораў казак прыказак песень. А гэта ж духоўная гісторыя народа яго побыту ўкладу жыц..я культуры і не ведаць яе літара ́тару проста грэшна. Тым больш што в..лікія пісьмен..ікі ніколі не пераставалі настаўляць, каб на фальклоры мы вучыліся мове — самай простай дасціпнай невычэрпна багатай і вобразнай (Я. Скрыган).

Карыстаючыся дадатковай літаратурай або інтэрнэт-рэсурсамі, падрыхтуйце паведамленне пра аднаго з беларускіх фалькларыстаў (этнографаў).

Практыкаванне 55

Прачытайце сказы. Спішыце, раскрываючы дужкі. Пастаўце, дзе трэба, знакі прыпынку і абгрунтуйце іх неабходнасць.

1. І дома і на людзях я не крывіў душой (І. Капыловіч). 2. На прыёме сядзела сарака(гадовая) светла(валосая) жанчына (В. Гігевіч). 3. Шум дажджу раскаты грому бліскаўкі маланак скрыгат і трэск усё змяшалася (Г. Пярун). 4. Але дажджавыя хмары ці то засердавалі ці то недзе заблудзілі (А. Камароўскі). 5. Юрый прынёс свежую па ўсіх правілах завараную гарбату пачаў разліваць па кубках (Г. Васілеўская). 6. Час не мяняе людзей але ў паводзінах іх заўсёды нешта зыначваес дадае ці выкрэслівае (К. Камейша). 7. Ты не падманеш і не здрадзіш і не схітрыш ні ў чым ніколі (А. Зэкаў). 8. Пра сваё здароўе трэба клапаціцца што(міг) што(дня) ў любое надвор’е (У. Ліпскі). 9. У акварыуме ў дзівосна(загадкавым) ззянні сярод раслін плавалі не менш дзівосныя рыбы і трох(кутнічкі) з чорнымі доўгімі плаўнікамі і блакітнавата(рубінавыя) рыбкі(агеньчыкі) і лянівыя аксамітна(чорныя) таўстуны і залаціста(ружовыя) з вялікімі нібы марлевымі хвастамі (П. Місько).

Практыкаванне 56

Спішыце сказы, афармляючы іх у адпаведнасці з пунктуацыйнымі нормамі. Раскрыйце дужкі і ўстаўце прапушчаныя літары. Патлумачце пунктуацыйнае афармленне сказаў.

1. Ра..пусціць сонца вогне..ыя косы ды кіне (н..)спадзеўкі ў ваду (М. Ждановіч). 2. Лес карміў і паіў грэў і лячыў (А. Камароўскі). 3. Сонца вецер л..сы прасторы ўся прыгажосць з..млі з яе раніцамі і вечарамі росамі і дажджамі скрозь на тваім воку (Я. Скрыган). 4. Віктар паказваў на тонкую жоўтую расліну (Я. Конеў). 5. Да Яўгеніі яна [маці] наведвалася то зранку то (пад)вечар (М. Даніленка). 6. На крылах вясны вярталіся ў родныя з..млі гракі шпакі буслы журавы жаўрукі (У. Ліпскі). 7. Любяць сваю пару сонца і дожджф і вецер (М. Кандратаў). 8. Антось сядзеў (н..)жывы (н..)мёртвы і (н..)зводзіў вачэй з Антаніны (А. Козел). 9. (Н..)шырокая асфальтавая дарога вілася каля самага берага (А. Вольскі). 10. Я мілейшых (н..)знаю (н..)песень (н..)мовы (н..)кветак (А. Клемянок).

Практыкаванне 57

Спішыце прыказкі, расстаўляючы, дзе патрэбна, знакі прыпынку.

1. За запытанне не страціш ні абеду ні снядання. 2. Жаба квокча сваё балота хваліць. 3. Балі ды гулі ў лапці абулі. 4. Кастрычнік не любіць ні калёс ні палоз. 5. Ліпень косіць і жне доўга спаць не дае. 6. Узімку сонца свеціць ды не грэе.

Практыкаванне 58

Запішыце сказы, устаўляючы замест кропак аднародныя члены.

1. Школа знаходзілася каля невялікага сквера, які быў засаджаны ліпамі, ..., ... і ... . 2. У скверы заўсёды бавілі час як ..., так і ... . 3. У гэты дзень свяціла ..., але ... майскае сонца, а ў яго промнях дрэвы іскрыліся рознымі колерамі: і ..., і ..., і ... . 4. Пахла маладой лістотай; пералівіста і ... пелі птушкі: ..., ..., ... — песні на розныя галасы. 5. Ні ..., ні ... не маглі парушыць мелодыі вясновага дня. 6. Са школы высыпалі вясёлыя, ... і ... вучні. 7. Яны не ..., а ... у сквер, каб хутчэй апынуцца ў яго казачнай прыгажосці.

Вызначце тып запісанага тэксту.

Практыкаванне 59

Прачытайце тэкст, вызначце яго стыль. Чаму пунктуацыя тэкстаў розных функцыянальных стыляў мае сваю спецыфіку? Якія асаблівасці пунктуацыі характэрны для навуковага, публіцыстычнага, афіцыйнага, мастацкага стыляў? У тэкстах якіх стыляў могуць ужывацца пунктуацыйныя варыянты? Чаму?
Зрабіце пісьмовы пераклад часткі тэксту на беларускую мову.

Основные правила пунктуации имеют нормативный характер, относительно устойчивы в практике печати и одинаковы для разного вида письменной речи. Однако сама письменная речь неоднородна.
В синтаксическом отношении каждая из разновидностей письменной речи обладает более или менее ярко выраженными особенностями. А поскольку пунктуация прежде всего фиксирует синтаксическое членение речи, то она различается в разных по функционально-стилевой принадлежности текстах.
Синтаксис научной литературы отличается последовательной связностью отдельных предложений, их завершённостью и полнотой. Пунктуация этого вида литературы стандартизована и лишена индивидуальной осмысленности.
В публицистических произведениях, в соответствии со своеобразием синтаксического строя, пунктуация менее стандартна, допускает некоторые вольности, идущие от разговорной интонации и художественных средств выразительности.
В официальных документах (приказах, протоколах, инструкциях, заявлениях и т. п.) синтаксическая структура более стандартна, чем в научных текстах. Общепринятые формы изложения и расположения материала приводят к сравнительной лёгкости пользования знаками препинания, их однообразию: знаки здесь ставятся в соответствии с грамматическим членением речи.
В художественной литературе широко используются такие знаки препинания, которые выражают эмоционально-экспрессивные качества письменной речи и разнообразные оттенки смысла. Вся пунктуационная система служит в художественном тексте одним из существенных и ярких средств передачи не только логического, но и эмоционального содержания (По Н. Валгиной).

Слоўнік
идущие — якія ідуць
общепринятые — агульнапрынятыя

Практыкаванне 60

Прачытайце тэкст. Што вывучае анамастыка? Патлумачце пастаноўку знакаў прыпынку пры аднародных членах сказа.

За апошні час у беларускім мовазнаўстве з’явілася нямала арыгінальных прац, прысвечаных даследаванню спецыфікі ўласных імёнаў, тапанімічных* назваў, выдзелілася нават новая галіна мовазнаўства — анамастыка (ад грэчаскага onomastike — майстэрства даваць імёны), якая вывучае функцыянальныя і моўныя своеасаблівасці ўласных імёнаўм.
Колькасць анамастычных назваў не паддаецца ўліку. Толькі на Беларусі больш за трыццаць тысяч афіцыйных назваў населеных пунктаў. Многа неафіцыйных. Гэта назвы праспектаў, вуліц і завулкаў, паркаў, стадыёнаў, а таксама незлічонага мноства рэчак, ручаёў, вадасховішчаў, каналаў, крыніц, гаёў, пушчаў, бароў, балот, астравоў на лугах, сярод рэчак і азёраў, палёў, пералескаў. А колькі ўласных імёнаў, іх варыянтаў, прозвішчаў, імёнаў па бацьку, разнастайных мянушак людзей! Свае ўласныя імёны маюць і міфалагічныя істоты, планеты, сузор’і, існуюцьм клічкі жывёл і г. д. (Паводле В. Шура).

Практыкаванне 61

Складзіце паводле схем сказы з аднароднымі членамі, ужываючы анамастычныя назвы. Запішыце сказы.

Напішыце сачыненне-мініяцюру пра гісторыю паходжання назвы свайго горада, вёскі, мясцовасці і г. д., ужываючы сказы з аднароднымі членамі. Тэкст якога тыпу павінен атрымацца?

Практыкаванне 62

Выканайце інтэрактыўнае заданне «Знакі прыпынку ў сказах з аднароднымі членамі».

http://learningapps.org/watch?v=p9dti9g0201