§ 5. Правілы пабудовы сказаў з аднароднымі членамі, знакі прыпынку

Практыкаванне 55

Прачытайце сказы. Спішыце, раскрываючы дужкі. Пастаўце, дзе трэба, знакі прыпынку і абгрунтуйце іх неабходнасць.

1. І дома і на людзях я не крывіў душой (І. Капыловіч). 2. На прыёме сядзела сарака(гадовая) светла(валосая) жанчына (В. Гігевіч). 3. Шум дажджу раскаты грому бліскаўкі маланак скрыгат і трэск усё змяшалася (Г. Пярун). 4. Але дажджавыя хмары ці то засердавалі ці то недзе заблудзілі (А. Камароўскі). 5. Юрый прынёс свежую па ўсіх правілах завараную гарбату пачаў разліваць па кубках (Г. Васілеўская). 6. Час не мяняе людзей але ў паводзінах іх заўсёды нешта зыначваес дадае ці выкрэслівае (К. Камейша). 7. Ты не падманеш і не здрадзіш і не схітрыш ні ў чым ніколі (А. Зэкаў). 8. Пра сваё здароўе трэба клапаціцца што(міг) што(дня) ў любое надвор’е (У. Ліпскі). 9. У акварыуме ў дзівосна(загадкавым) ззянні сярод раслін плавалі не менш дзівосныя рыбы і трох(кутнічкі) з чорнымі доўгімі плаўнікамі і блакітнавата(рубінавыя) рыбкі(агеньчыкі) і лянівыя аксамітна(чорныя) таўстуны і залаціста(ружовыя) з вялікімі нібы марлевымі хвастамі (П. Місько).