§ 5. Правілы пабудовы сказаў з аднароднымі членамі, знакі прыпынку
Практыкаванне 50
Прачытайце. Спішыце, пастаўце, дзе трэба, знакі прыпынку. Абгрунтуйце неабходнасць іх пастаноўкі. Якую ролю ў фарміраванні галоўнай думкі твора выконваюць сказы з аднароднымі членамі?
Наша энцыклапедыя
Не, такога яшчэ мы не ведалі!
Гэта свята без пышных прамоў
Беларуская энцыклапедыя
Радасць першых вішнёвых тамоў.
Тут усё наша праца гісторыя
Геральдычныя знакі вякоў
І Сафія і замак Баторыя
І бяссмерце бальшавікоў.
Тут уборы і песні і рэкі
Краявіды і цені зуброў.
Абеліскі якія навекі
Здабылі нам мільёны сяброў.
Мы далёкія ад убоства:
Знойдзе кожны ў нядробных радках
Партызанскую маці і бой свой
Ці героя свайго земляка.
А калі што-небудзь прапушчана
Мала песень азёр навальніц
Прыязджайце да нашых пушчаў
І напіцеся з першакрыніц.
П. Панчанка.
Запішыце сінонімы да выдзеленых слоў.
•Выпішыце словы, напісанне якіх адпавядае правілу «Правапіс галосных е, ё, я».