§ 5. Правілы пабудовы сказаў з аднароднымі членамі, знакі прыпынку

Практыкаванне 48

Ахарактарызуйце стылістычныя асаблівасці сказаў з аднароднымі членамі. Выпішыце спачатку сказы з аднароднымі, потым — з неаднароднымі азначэннямі. Графічна абазначце азначэнні і растлумачце ўмовы іх аднароднасці. Пастаўце, дзе трэба, знакі прыпынку.

1. На лясы апускаўся ранні зімовы змрок. Сыпаўся лёгкі пушысты густы і спорны снег (А. Чарнышэвіч). 2. Настаўнік з цікавасцю назіраў за палешуком. Яму падабалася паляшуцкая вопратка дзядзькіф чорная выцвілая суконная світка пашытая да стану шырокі ў чырвоныя палоскі саматканысл пояс (Я. Колас). 3. І заціхла ў полі на шырокім прыволлі праца дружных вясёлых брыгад (А. Русак). 4. Высокія тонкія бярозы мяшаліся з шэрымі стваламі хвоі і прыдавалі характар маркоты і засмучэння ўсяму малюнку (Я. Колас). 5. На бляклым небасхіле ўдалечыні ўжо запалілася і ціха гарэла адзінокая самотная зорка (В. Быкаў). 6. Сонца хавалася за дрэвамі. Яно прабівалася праз галлё сосен кідаючы негарачыя чырванаватыя як звычайна перад вечарам прамяні на гонкія бронзавыя ствалы на траву (І. Мележ). 7. Дробныя белыя хмаркі высцілалі яму ́[месяцу] дарожку сваімі лёгкімі празрыстымі тканямі і расступалісяс перад ім скупануўшы ў яго бляску свае танкарунныясл кудрысн (Я. Колас). 8. Цяжкія алавяныя хмары закрылі далягляд і сеюць-сеюць як на частае сіта дробны асенні дождж (Р. Сабаленка). 9. У шэрай начной цемені мільгаючы сыпаў рэдкі дробненькі сняжок (В. Быкаў). 10. На душы ў Ганны ўсе гэтыя дні было самотна трывожна не адыходзіў ціхі цягучы жаль (І. Мележ).

Выпішыце словы, якія ілюструюць правіла «Правапіс складаных слоў».