§ 3. Нормы дапасавання і кіравання ў беларускай мове

Практыкаванне 27

Раскажыце пра сутнасць дапасавання, кіравання і прымыкання. Вызначце від падпарадкавальнай сувязі ў словазлучэннях. Успомніце, якія спалучэнні слоў не з’яўляюцца словазлучэннямі. Прывядзіце прыклады.

Апрануць сукенку, смешнае здарэнне, убачыць яго, з’ехаць з гары, гаварыць услых, глядзець на неба, пяты ўрок, дрэнныя паводзіны, стаяць побач, дом з цэглы, ажаніцца ўвосень, учарашні дзень, сумна пазіраць, надзвычай проста, наступны тыдзень.

Складзіце і запішыце па два сказы са словазлучэннямі з рознымі відамі падпарадкавальнай сувязі.