§ 3. Нормы дапасавання і кіравання ў беларускай мове

Практыкаванне 25

Прачытайце.Чаму прыказкі (прымаўкі) называюць залацінкамі народнай мудрасці? Выпішыце адметныя беларускія сінтаксічныя канструкцыі.

1. Хто з каго смяеццаф, той таму і застаецца. 2. Хто ўсім паддакуе*, таму ніхто не дзякуе. 3. Праз аднаго Іванку ўсім заганка*. 4. Пайшоў Апанас па квас, дык ні Апанаса, ні кваса. 5. Як шкоды наробяць, на госці не ходзяць. 6. Не цешсяф з чужой бяды: свая за гоні* ад барады. 7. Лес па сякеры не плача.

Складзіце і запішыце сказы з выпісанымі сінтаксічнымі канструкцыямі.