§ 3. Нормы дапасавання і кіравання ў беларускай мове

Практыкаванне 24

Запішыце правільна словазлучэнні, у якіх дапушчаны памылкі ў дапасаванні і кіраванні. Растлумачце прычыны парушэння сінтаксічных норм.

Тры стала, дзве высокіх сасны, чатыры дзявочых постаці, дзякуем вас, пайсці за вадой, падобны маці, загадчык кафедрай, вышэй бацькі, жаніцца на прыгажуні, пісаць па адрасе, прабачце мяне, гуляць па гарадскім вуліцам, чатыры халодных зімы, паехаў за новай мэбляй, мацней усіх удзельнікаў, гэта нам па сілам, па ўсім накірункам, тры цікавых падручніка, два раза ў месяц.