§ 3. Нормы дапасавання і кіравання ў беларускай мове

Практыкаванне 23

Запішыце спецыфічныя беларускамоўныя канструкцыі да прыведзеных рускамоўных. Пры неабходнасці карыстайцеся даведкай.

Пойти за (ягодами, грибами, орехами), по случаю праздника, раз в неделю, создать по образцу, своими (собственными) глазами видеть, жить по соседству, в другой раз, прошлым летом, быть при деньгах, к праздничному столу, по сообщению, по собственному желанию, из-за лени, сказать по секрету, согласно закону, по выходным дням, читать про себя, день ото дня, приобрести вне очереди.

Д л я  д а в е д к і: штодзень, набыць без чаргі, чытаць самому сабе, у выхадныя дні, у адпаведнасці з законам, з нагоды свята, стварыць на ўзор, сказаць пад сакрэтам, іншым разам, летась, мець грошы, раз на тыдзень, праз ляноту, па ўласным жаданні, паводле паведамлення, на святочны стол, жыць у суседстве, пайсці ў (ягады, грыбы, арэхі), на свае (уласныя) вочы бачыць.

Са словазлучэннямі, якія выклікалі цяжкасці пры падборы адпаведнікаў, складзіце і запішыце сказы на беларускай мове.