§ 3. Нормы дапасавання і кіравання ў беларускай мове

Практыкаванне 22

Разгледзьце табліцу. З дапамогай правіла і матэрыялу табліцы падрыхтуйце паведамленне на тэму «Асаблівасці кіравання і дапасавання ў беларускай мове (у параўнанні з рускай мовай)».

Беларуская мова Руская мова
Багаты + на што Богат + чем

Думаць, ведаць, гаварыць, клапаціцца

+ пра каго / што

Думать, говорить, заботиться

+ о ком / чём
Выбраць +

на (свой густ)

Выбрать +

по (своему вкусу)

Загадчык + чаго Заведующий + чем
Заляцацца + да каго Ухаживать + за кем / чем
Падобны + да каго / чаго Похожий + на кого / что

Пазбаўляцца,выракацца

+ каго / чаго

Избавляться, отрекаться

+ от кого / чего

Плакаць, тужыць, сумаваць

+ па кім / чым

Плакать, скучать, тосковать

+ по кому / чему
Выпраўленне +

чаго (памылак)

Работа +

над (ошибками)

Дом +

на (пяць паверхаў)

Дом +

в (пять этажей)

Хадзіць, ездзіць, плаваць, лётаць

+ па чым

Ходить, ездить, плавать, летать

+ по чему
Жыць + каля (мора) Жить + у (моря)
Змяніцца + на (лепшае) Измениться + к (лучшему)
Дзівіцца + з каго / чаго Удивляться + кому / чему
Забыцца + на каго / што Забыть +

о ком / чём, кого / что

Складзіце і запішыце 5-6 сказаў з беларускамоўнымі канструкцыямі (на выбар).